18 кастрычнiка 2019, Пятніца, 20:31
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Саудаўская Аравія далучылася да ваеннай місіі ЗША ў Персідскім заліве

6
Саудаўская Аравія далучылася да ваеннай місіі ЗША ў Персідскім заліве
ФОТА: REUTERS

Канфлікт з Іранам абвастраецца.

Саудаўская Аравія далучаецца да ўзначаленай ЗША міжнароднай кааліцыі, якая арганізуе бяспеку нафтавых танкераў у раёне Персідскага заліва. Пра гэта паведамляе Саудаўскае дзяржаўнае інфармагенцтва SPA ў сераду, 18 верасня, са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны краіны, піша dw.com.

Пастанова Эр-Рыяда грунтуецца на раней заяўленым ім імкненні падтрымаць рэгіянальныя і міжнародныя намаганні ў супрацьдзеянні пагрозам марской бяспекі, тлумачыцца ў паведамленні. Саудаўская Аравія мае намер супрацоўнічаць са сваімі хаўруснікамі ў арганізацыі бяспекі маршрутаў пастаўкі энэргарэсурсаў, неабходных для сусветнай эканомікі.

Абвастрэнне канфлікту ў рэгіёне Персідскага заліва

Да арганізаванай ЗША кааліцыі ўжо далучыліся Аўстралія, Бахрэйн і Вялікая Брытанія. Нямеччына адмовілася ад удзелу. Місія дзейнічае на тэрыторыі Армузскага праліва, Персідскага і Аманскага заліваў, якія ён злучае, а таксама ў Баб-эль-Мандэбскім праліве, які злучае Чырвонае мора і Адэнскі заліў.

ЗША стварылі місію пасля таго, як у чэрвені ў міжнародных водах паміж ААЭ і Іранам быў здзейснены напад на два танкеры, у якім Вашынгтон абвінаваціў Тэгеран. Потым улады Гібралтара затрымалі танкер Grace 1 паводле падазрэння ў перавозцы іранскай нафты ў Сірыю ў абыход санкцый ЕЗ. У адказ байцы іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі затрымалі ў Армузскім праліве брытанскі танкер Stena Impero, абвінаваціўшы яго ў парушэнні правілаў міжнароднага суднаходства.

Апошні захоп судна Іранам адбыўся ў сярэдзіне верасня – на фоне новага вітка напружанасці ў рэгіёне, звязанага з атакай беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Аравіі.