29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Часу няма, трэба ўладу мяняць

18
Мянчанка: Часу няма, трэба ўладу мяняць

Улады павінны пытацца меркаванне людзей, а не ціха сядзець і пастанаўляць усё самі.

Пра гэта эмацыйна апавяла адна з наведвальніцаў пікету для збору подпісаў «Еўрапейскай Беларусі» каля ГУМа. Прэс-служба грамадзянскай кампаніі прыводзіць яе словы:

– Ні разу, ні разу я не бачыла сумленных выбараў. Падлік ідзе лёгка, купкай: патусавалі, патусавалі. А назіральнікі – за дзесяць метраў, хоць нібыта і кажуць, што можна і тры метры. Як толькі мы, назіральнікі, рот адкрываем – яны выклікаюць міліцыю, тыпу «яны нам перашкаджаюць». Таму слова «выбары» няма, ёсць прызначэнцы.

Я яшчэ хачу сказаць, што ім жа кажуць, каму колькі даць галасоў, «сваім» людзям, каб прайсці. Таму ў нас такая «палата» кішэнная. Сядзяць там лялячкі-прыгажуні і нічога не вызначаюць, нічога! Атрымліваюць такія сумы з маіх падаткаў! Гэта не мы іх выбіраем, а той, хто на версе.

Змяніць гэтую сітуацыю можна толькі калі змяніць уладу. За гэтыя гады настолькі яны ўкараніліся, настолькі адчуваюць сваю беспакаранасць, і вельмі шмат чыноўнікаў, вельмі шмат сілавікоў. У нас увогуле, у Беларусі, у адсоткавых суадносінах, мы займаем першае месца ў Еўропе ў колькасці сілавікоў. Яны нават цяпер могуць стаяць тут побач пераапранутыя, разумееце? І мы ператвараемся ў краіну, у якой гадоў праз дзесяць будзе самая сапраўдная Паўночная Карэя. Людзей запалохваюць, увялі кантрактную сістэму, працоўных месцаў няма, таму што эканоміка падае. Я яшчэ ў свой час як «будаўнік камунізму» памятаю пра эканоміку.

А цяпер мяне палохае аб'яднанне з Расеяй і, ведаеце, я ўвогуле гэтага не хачу! У мяне трэба пытацца, а не недзе там ціхенька сядзець і пастанаўляць без мяне, як жыць мне, маім дзецям, маім унукам. У мяне ўжо ўнукі дарослыя, таму трэба ўладу мяняць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках