23 красавiка 2024, aўторак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны патлумачыў, чаму Украіна выдала Цемаха

17
Кіраўнік МЗС Украіны патлумачыў, чаму Украіна выдала Цемаха
ВАДЗІМ ПРЫСТАЙКА
ФОТА: ZUMA/ТАСС

Вадзім Прыстайка назваў гэтую пастанову «складаным кампрамісам».

Міністр замежных справы Вадзім Прыстайка заявіў, што Украіна павінна была пайсці на «складаныя кампрамісы», уключыўшы ў спіс для абмену з РФ фігуранта справы аб катастрофе МН17 Уладзіміра Цемаха.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt, апублікаваным на сайце амбасады Украіны ў Нямеччыны.

«Мы не маглі спакойна глядзець, як нашы грамадзяне павольна паміраюць. Таму мы вымушаныя былі пайсці на складаныя кампрамісы. Сюды адносіцца выдача Уладзіміра Цемаха. І мы разумеем, што наша пастанова была таксама складанай і для многіх нашых міжнародных партнёраў, напрыклад, Нідэрландаў. Мы разлічваем на разуменне вымушанасці такога кроку», - сказаў Прыстайка.

З ягоных слоў, ва ўзаемадзеянні з Міжнароднай следчай групай Украіна зрабіла ўсё, каб гэты крок не паўплываў на інтарэсы следства ў справе аб авіякатастрофе МН17.

«Расейская Федэрацыя павінна выконваць свае абавязацельствы ў адпаведнасці з Рэзалюцыяй РБ ААН №2166 і супрацоўнічаць са следствам. А практыка арыштаў украінскіх грамадзян і ўзяцце іх у закладнікі, каб потым шантажаваць Украіну і міжнародную супольнасць, павінна быць спыненая», - падкрэсліў Прыстайка.

Былы «начальнік СПА» Славянскай брыгады так званай «ДНР» Уладзімір Цемах быў затрыманы ў сваёй кватэры ў горадзе Снежным. Пасля гэтага яго вывезлі праз лінію размежавання ў Кіеў.

Цемаха вызвалілі і выдалі РФ падчас узаемнага абмену палоннымі, які адбыўся 7 верасня паміж Украінай і Расеяй у фармаце 35 на 35.

У рамках абмену ва Украіну вярнуліся ўкраінскія ваеннапалонныя маракі, Алег Сянцоў, Павел Грыб, Уладзімір Балух і іншыя палітвязні.

Катастрофа малайзійскага Boeing адбылася 17 ліпеня 2014. Самалёт авіякампаніі Malaysia Airlines ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек на борце. Цемах як экс-начальнік СПА баевікоў можа быць каштоўным сведкам паводле справыаб знішчэнні пасажырскага самалёта Boeing-777 Malaysia Airlines рэйса МН17.

Міжнародная следчая група афіцыйна апублікавала вынікі расследавання катастрофы Boeing рэйса МН17, згодна з якімі самалёт збілі з ЗРК «Бук», дастаўленага на Данбас з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках