23 красавiка 2024, aўторак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік дзяржсакратара ЗША сустрэўся ў Менску з лідарамі апазіцыі

14
Намеснік дзяржсакратара ЗША сустрэўся ў Менску з лідарамі апазіцыі
ФОТА ПАСОЛЬСТВА ЗША

Дэвід Хэйл правёў асобныя перамовы са Станіславам Шушкевічам і Мікалаем Статкевічам.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл увечары 17 верасня правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных палітычных сілаў Беларусі, паведамляе nn.by.

«Каб выказаць цвёрдую прыхільнасць Амерыкі да абароны чалавечай годнасці і фундаментальных дэмакратычных прынцыпаў», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні амерыканскай амбасады.

На сустрэчы прысутнічалі лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідары Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч, старшыня «Справядлівага свету» Сяргей Калякін, дэпутатка «палаты прадстаўнікоў» Алена Анісім, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Мікалай Статкевіч і Станіслаў Шушкевіч мелі магчымасць коратка перагаварыць з Дэвідам Хэйлам. «Сустрэча была кароткай, нас адразу папярэдзілі, што часу мала, таму персанальная размова будзе толькі з двума прадстаўнікамі дэмакратычных сіл - мной і Станіславам Шушкевічам», - распавядае Мікалай Статкевіч.

«Я падзякаваў Хэйлу за тое, што сустракаецца не толькі з Лукашэнкам, але і з ягонымі апанентамі. Я сказаў, што для 80-90% беларусаў, якія цяпер супраць Лукашэнкі, вельмі важны факт гэтай сустрэчы. Важна, што Амерыка стаіць на сваёй пазіцыі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ва ўсім свеце.

Сам Дэвід Хэйл у сваім выступе адзначыў пазітыўны бок пастановы аб пасольствах: будзе больш людзей, якія змогуць працаваць і з грамадзянскай супольнасцю. Ён пацвердзіў маральную пазіцыю ЗША аб тым, што каштоўнасці свабоды застаюцца нязменнымі», - адзначыў лідар БНК.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл наведваў Беларусь 17 верасня. Ён правёў сустрэчу з Лукашэнкам, а таксама ўсклаў кветкі ў Курапатах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках