25 красавiка 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле адпушчаны на свабоду блізкі паплечнік Хуана Гуайдо

У Венесуэле адпушчаны на свабоду блізкі паплечнік Хуана Гуайдо
ФОТА: GETTY IMAGES

Законны прэзідэнт краіны вітаў вызваленне намесніка кіраўніка парламента.

Вярхоўны суд Венесуэлы адпусціў з-пад арышту намесніка старшыні парламента Эдгара Самбрана. Апазіцыйны палітык правёў у зняволенні 135 дзён і пасля свайго вызвалення вечарам 17 верасня заявіў, што не ўчыняў ніякага злачынства і «быў амаль знішчаны рэжымам» толькі таму, што не падзяляе яго пазіцыю, паведамляе dw.com.

Генпракурор Венесуэлы Тарэк Уільям Сааб заявіў, што вызваленне Самбрана стала вынікам перамоваў паміж урадам пад кіраўніцтвам прэзідэнта Нікаласа Мадуры і невялікай групы апазіцыянераў. Аднак працэс паводле крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да Самбрана, прадаўжаецца.

Гуайдо заявіў аб поспеху «грамадскага ціску»

Самбрана - паплечнік часовага прэзідэнта краіны і дзейнага кіраўніка парламента Хуана Гуайдо. Супраць Самбрана і яшчэ дзевяці апазіцыйных дэпутатаў была распачатая крымінальная справа паводле абвінавачвання ў здрадзе і змове ў сувязі са спробай няўдалага паўстання 30 красавіка. 7 траўня кантраляваная ўрадам Канстытуцыйная асамблея пазбавіла Самбрана імунітэту.

Гуайдо раней асудзіў затрыманне свайго намесніка. Цяпер ён назваў яго вызваленне «перамогай, якая стала вынікам грамадскага ціску».

Раней каля паўсотні дзяржаў, у тым ліку Нямеччына, прызналі Гуайдо, які ўжо цягам многіх месяцаў вядзе жорсткую барацьбу супраць Мадуры, часовым прэзідэнтам. У сваю чаргу Мадура карыстаецца, дарэчы, падтрымкай Масквы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках