23 красавiка 2024, aўторак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка дапамог прафзвязу РЭП устанавіць рэкорд

3
Леанід Судаленка дапамог прафзвязу РЭП устанавіць рэкорд
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Незалежны прафзвяз адсудзіў рэкордную суму кампенсацыі маральнай шкоды.

17.09.19 у судзе Савецкага раёна Менска быў вынесены вердыкт суда ў дачыненні да аб'яднанага пазову сваякоў загінулых у аўтакатастрофе пад Асіповічамі супрацоўнікаў ААТ «Трэст Белсантэхмантаж №1». Інтарэсы сваякоў прадстаўляў юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка, піша praca-by.info.

Суд задаволіў пазоў аб спагнанні маральнай шкоды на карысць удавы загінулага Аляксандра Зямецкага і яго непаўналетняй дачкі, а таксама на карысць бацькоў, брата, жонкі і непаўналетніх дзяцей загінулага Віталя Шаўко. Агульная сума прысуджанай кампенсацыі маральнай шкоды склала 370.000 рублёў (блізу 185.000$). Раней той жа суд прысудзіў кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 35.000 рублёў за страту здароўя ацалеламу ў гэтай жа аварыі Віктару Рабянку.

Ход справы каментуе юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы сем'яў у судзе:

«Суд прыняў наш бок у вызначэнні сумы кампенсацыі маральнай шкоды сваякам загінулых работнікаў. Безумоўна, ніякая сума грошай не можа вярнуць бацькам загінулых сыноў, жонкам - мужоў, а дзецям - бацькоў. Аднак, сума кампенсацыі маральнай шкоды дазволіць паставіць непаўналетніх дзяцей загінулых на ногі і дапамагчы немаладым бацькам у старасці. Пытанне кампенсацыі маральнай шкоды - гэта не пытанне заробку на крыві, як, часам, спрабуе заяўляць наймальнік у судзе. Гэта пытанне аднаўлення справядлівасці».

Канчатковы вырак суда - хімзавод заплаціць 50.000 рублёў бацькам загінулага работніка.

Прысуд таксама пракаментаваў сябар Рады прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак:

«Серыя спраў, у якіх мы раз за разам дапамагаем сваякам загінулых аднавіць справядлівасць, пачалася са спагнання 50.000 рублёў маральнай шкоды на карысць бацькоў Вікторыі Папчэні - дзяўчынкі з Маладзечна, якая загінула на полі падчас уборкі бульбы. Гэтыя пастановы павінны данесці да наймальніка простую думку - парушэнне тэхнікі бяспекі і ўмоў працы, якія могуць прывесці да гібелі людзей, могуць абярнуцца сур'ёзнымі фінансавымі стратамі для прадпрыемства. І першага, і другога можна пазбегнуць, калі наймальнік будзе на справе клапаціцца аб тым, каб усе супрацоўнікі вярнуліся з працы дадому жывымі і здаровымі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках