19 красавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Ураджэнка Гомеля з пікетам каля адміністрацыі Пуціна

2
Фотафакт: Ураджэнка Гомеля з пікетам каля адміністрацыі Пуціна
ФОТА З INSTAGRAM АЛЯКСЕЯ ВЕНЕДЫКТАВА

Аляксандра Борціч падтрымала Паўла Усцінава.

Актрыса Аляксандра Борціч выйшла ў цэнтр Масквы з плакатам у падтрымку калегі - Паўла Усцінава, якога адправілі за краты на 3,5 гады пасля затрымання на акцыі пратэсту 3 жніўня, піша «Салiдарнасць».

Так беларуска далучылася да флэшмобу, удзельнікі якога заклікаюць улады вызваліць фігуранта «маскоўскай справы». Дзясяткі вядомых актораў напісалі на гэтую тэму ў сацсетках, а таксама надрукавалі відэазвароты да ўладаў. У тым ліку Юлія Перасільд, Аляксандр Паль, Яўген Цыганаў, Павел Дзеравянка, Аляксандр Стычкін.

Аляксандра Борціч, у сваю чаргу, 18 верасня выйшла на адзіночны пікет да Адміністрацыі прэзідэнта РФ з плакатам «Я-Мы ўся краіна».

Усяго ж у акцыі ўзялі ўдзел сотні чалавек. Ахвотныя падтрымаць Усцінава стаялі ў чарзе, каб адзінкавым пікетам выказаць сваё абурэнне з нагоды прысуду.

ФОТА: ГЛЕБ ЛІМАНСКІ, НОВАЯ ГАЗЕТА

Большасць тых, хто прыйшоў - акторы, рэжысёры, драматургі.

Ураджэнка Гомеля даўно перабралася ў Расею, дзе будуе паспяховую акторскую кар'еру. У 2016-м яна паўстала перад гледачамі ў вобразе Рагнеды, у 2017-м паправілася на 20 кг дзеля ролі ў фільме «Я худнею», а ў 2018-м вярнулася ў ранейшую форму. Летась Борціч стала «Жанчынай года» паводле версіі часопіса Glamour.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках