18 красавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы раскрылі падпольны цэх для вытворчасці цыгарэт, які арганізавалі беларусы

7
У Польшчы раскрылі падпольны цэх для вытворчасці цыгарэт, які арганізавалі беларусы

Цягам дня нелегальны цэх мог вырабляць блізу 3 мільёнаў штук цыгарэт.

У Польшчы памежнікі пры падтрымцы сілавых структур затрымалі ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якая займалася нелегальнай вытворчасцю і продажам цыгарэт. У яе склад уваходзілі ў тым ліку 4 беларусы, паведамляе Польская памежная служба.

Усяго затрыманыя сем мужчын ва ўзросце ад 36 да 51 года. Гэта 4 беларусы, 2 палякі і ўкраінец. Прычым траіх беларусаў і ўкраінца затрымалі непасрэдна ў цэху падчас вытворчасці цыгарэт.

Паводле інфармацыі следства, цягам дня нелегальны цэх мог вырабляць блізу 3 мільёнаў штук цыгарэт. Усяго злачынная група паспела выпусціць не менш за 22 мільёны штук.

Падчас спецаперацыі здолелі канфіскаваць прыблізна 4 мільёны цыгарэт без акцызных марак на суму, большую за 3 мільёны злотых (больш за 760 тысяч даляраў) і 4,5 тоны рэзанага тытуню на суму амаль 3,7 мільёна злотых (937 тысяч даляраў). Калі б гэты тавар трапіў на рынак, польская дзяржаўная казна не далічылася б больш за 2 млн даляраў, паведамляе ўстанова.

Усе затрыманыя ўзятыя пад варту, ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках