19 красавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 11 гадоў колькасць жанчын ва Узброеных сілах Украіны павялічылася ў 15 разоў

За 11 гадоў колькасць жанчын ва Узброеных сілах Украіны павялічылася ў 15 разоў

Статус удзельніка баявых дзеянняў за ўдзел у АТА/ААС нададзены 9916 жанчынам.

З 2008 года колькасць жанчын ва Узброеных сілах Украіны павялічылася ў 15 разоў, паведаміла 17 верасня прэс-служба Міністэрства абароны Украіны са спасылкай на інфармацыю Галоўнай управы персаналу Генштаба УСУ.

Цяпер у войску 27 074 жанчыны-вайскоўцыў, з іх 949 - старэйшыя афіцэры. Летась у войску праходзіла службу 24 897, у 2017-м - больш за 23 тысячы, а ў 2008 годзе іх было 1,8 тысячы

З 2014 года 166 жанчын-вайскоўцаў былі адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны, статус удзельніка баявых дзеянняў за ўдзел у АТА/ААС нададзены 9916 жанчынам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках