23 кастрычнiка 2019, Серада, 19:48
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

На выбарах у Ізраілі лідаруе апазіцыйны альянс

5
На выбарах у Ізраілі лідаруе апазіцыйны альянс

«Кахоль Лаван» абыходзіць кіроўны «Лікуд» на адзін дэпутацкі мандат.

Пасля падліку 91% галасоў на парламенцкіх выбарах у Ізраілі лідаруе апазіцыйны альянс «Кахоль Лаван». Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Паведамляецца, што «Кахоль Лаван» на гэты момант атрымлівае 26,5%, кіроўны «Лікуд» - 25,8%. Такім чынам, блок Бені Ганца атрымлівае перавагу над партыяй Біньяміна Нетаньяху ў адзін мандат.

Таксама паведамляецца, што публікацыя афіцыйных вынікаў на сайце ізраільскага ЦВК затрымліваецца праз змяненні ў сістэме ўводу звестак - тут адлюстроўваюцца вынікі падліку 63,1% галасоў. Паводле гэтых афіцыйных звестак, «Кахоль Лаван» абыходзіць «Лікуд» толькі на 0,5%. Далей ідуць ШАС з 8%, «Ісраэль Бейтэйну» - 7,7%, «Яхадут А-Тора» - 6,9%, «Яміна» - 6%, «Авода» - 5%, «Дэмакратычны лагер» - 4,4%.

Партыя «Оцма Еудыт» набрала толькі 1,95% і гарантавана не пераадольвае электаральны бар'ер. Неафіцыйныя вынікі (без галасоў у арабскім сектары) паказваюць у «Кахоль Лаван» - 32 мандаты, у «Лікуда» - 31. Права-рэлігійны лагер мае пакуль 55 мандатаў.