28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі банк выплаціў куму Пуціна амаль $100 тысяч

6
Беларускі банк выплаціў куму Пуціна амаль $100 тысяч

За што?

Народны дэпутат Украіны і кум прэзідэнта Расеі Віктар Медвядчук задэклараваў даход ад беларускага банка, які належыць новаму пастаўшчыку нафтапрадуктаў з Расеі, паведамляе pravda.com.

Нардэп адзначыў, што 10 верасня атрымаў 2 мільёны 347 тысяч грыўняў ад «Абсалютбанка». Пры гэтым тып даходу - «ганарары і іншыя выплаты ў грамадзянска-прававых дамовах».

Уладальнікам гэтага банка з'яўляецца беларускі бізнэсовец Мікалай Верабей. Увесну гэтага года ён набыў украінскі нафтапрадуктаправод, які звязвалі з асяроддзем Медведчука.

Кампанія Вераб'я «Нафтабітумны завод» стала асноўнай уладальніцай украінскай фірмы «ПрыкарпатЗахідранс», якая валодае трубаправодам і імпартуе расейскае паліва ва Украіну і Расею.

У канцы 2018 года «Нафтабітумны завод» Вераб'я спрабаваў узяць удзел у прыватызацыі «Цэнтрэнэрга». Тады Фонд дзяржмаёмасці адхіліў гэтую фірму праз наяўнасць інфармацыі ад Службы бяспекі Украіны аб сувязі з «санкцыйным» расейскім бізнэсам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках