25 красавiка 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ўраджэнец Крыма пагражае падарваць мост

1
У Кіеве ўраджэнец Крыма пагражае падарваць мост

Мужчына ажыццявіў некалькі стрэлаў у паветра.

Мужчына, які пагражае падарваць мост Метро ў Кіеве - 42-гадовы ўраджэнец Фароса, размешчанага ў анэксаваным Расеяй Крыме. Пра гэта піша «theБабель» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Мужчына спыніўся на мосце на белым аўто Opel у левай паласе ў бок Левага берага.

Суразмоўца распавёў выданню, што ў чэрвені 2019 года Бялько добраахвотна здаў у Дзяснянскім раённым упраўленні паліцыі Кіева 1 кг выбухоўкі і 88 патронаў. Ён заяўляў, што знайшоў іх «у сейфе ў сяле ў Чарнігаўскай вобласці».

Паводле звестак «theБабеля», па месцы жыхарства Бялько праводзяцца ператрусы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках