29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правучылі супрацоўнікаў ГЦ «Скала»

21
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правучылі супрацоўнікаў ГЦ «Скала»

Актывісты з нацыянальнай і еўрапейскай сімволікай зладзілі пікет па зборы подпісаў прама ля ўваходу ў ГЦ.

Адміністрацыю менскай «Скалы» сёння вучылі паважаць выбарчае заканадаўства. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» днём правялі перадвыбарчы пікет па зборы подпісаў ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр, дзе некалькі дзён таму збілі актывіста Валерыя Бычкоўскага, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

Адразу пасля пачатку збору подпісаў да іх зноў падышлі прадстаўнікі адміністрацыі. Як і мінулы раз, яны паспрабавалі спыніць пікет, але калі ім паказалі на артыкул Крымінальнага кодэкса пра перашкоду выбарам, адступілі. Супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі з адміністрацыі «Скалы», не знайшоўшы парушэнняў, пажадалі поспеху актывістам і з'ехалі. Не змаглі ўказаць на нейкія парушэнні закона і прадстаўнікі акруговай выбарчай камісіі, якія прыбылі на пікет.

Збор подпісаў за Валерыя Бычкоўскага працягваўся да вечара. Намеснік начальніка аховы гандлёвага цэнтра Андрэй Чума, які зладзіў бойку з актывістам 13 верасня, да актывістаў гэтым разам не выходзіў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках