29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» ў авертайме адолела «Амур»

1
Менскае «Дынама» ў авертайме адолела «Амур»

«Зубры» закінулі шайбу за тры секунды да канца авертайма.

Менскае «Дынама» ў авертайме падолела «Амур» у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ - 1:0, паведамляе pressball.by.

Абаронца «зуброў» Марк-Андрэ Граньяні закінуў пераможную шайбу за тры секунды да канца авертайму пасля цудоўнага сольнага праходу Тэему Пулкінена. Брамнік менчукоў Юнас Энрот адбіў 22 кідкі і аформіў першы шатаўт у сезоне.

ДЫНАМА Мн - АМУР - 1:0 (0:0, 0:0, 0:0, 1:0)

ДЫНАМА Мн: Энрот (Асіпкаў); Граньяні (А) - Дзярабін - Прынс - Парэ - А. Касціцын; Эліат - Знахаранка - Пулкінен - Шор - Мартынаў; Гатавец (Да) - Евенка - Сцяпанаў - Дзямкоў (А) - Паўловіч; Кітараў - Дзюкаў - Когалеў - Кавыршын - Паўленка.

АМУР: Лангхамер (Алікін); Вітасек - Ёрдан - Г.Загорна - Рудэнкоў - Т.Загорна; Васільеў - Карагін - Вл.Ушанін - В.Ушанін - Файзулін; Турбін - Камалаў - Лазараў - Жалязкоў - Кузняцоў; Аляксандраў - Капітураў - Гаршкоў - Кацуба.

ШАЙБА: 1:0 - Граньяні (Пулкінен, Шор, 64.57).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках