24 красавiка 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над жыхарамі Гомельскай вобласці праводзяць эксперымент?

15
Над жыхарамі Гомельскай вобласці праводзяць эксперымент?

Кіраваць адным з раёнаў будзе чалавек з дзіўнай для беларускага чыноўніка біяграфіяй.

Тыдзень таму Лукашэнка прыняў шэраг кадравых пастановаў, адна з якіх вылучалася. Старшынёй Лельчыцкага райвыканкама ён прызначыў не эканаміста і не аграрыя, як гэта прынята ў сучаснай Беларусі, а міліцыянта – Сяргея Касінскага.

Гэта рэдкі выпадак. За апошні час можна згадаць прыход ва ўладу з МУС хіба што Ігара Яўсеева. Два гады таму кіраўнік краіны прызначыў былога кіраўніка Віцебскага і Менскага УУС сваім памочнікам-інспектарам у Менскай вобласці.

Цяпер былому супрацоўніку міліцыі Сяргею Касінскаму давядзецца адказваць за незнаёмыя яму перш пасяўныя, уборачныя і сацыяльны парадак у раёне.

UDF.BY апавядае пра цікавыя эпізоды з ягонай біяграфіі.

Служыў у Маскве падчас дэмакратычных пераўтварэнняў і масавых мітынгаў

Сяргей Касінскі нарадзіўся ў 1971 годзе, а службу праходзіў ва ўнутраных войсках СССР. Паводле ягоных словаў ён забяспечваў ахову грамадскага правапарадку пры правядзенні масавых, у тым ліку грамадска-палітычных, мерапрыемстваў у Маскве.

Толькі адзін год прапрацаваў кіраўніком «савета дэпутатаў»

У апошнія гады працы ў міліцыі Сяргей Касінскі займаў пасаду намесніка кіраўніка РАУС у ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні. Сярод іншага ён пісаў тэксты для мясцовай раёнкі.

У пачатку 2018 года Касінскі пакінуў службу ў міліцыі і быў абраны старшынёй Лельчыцкага «савета дэпутатаў».

На цырыманіяльнай пасадзе мала ў чым значнага органа ўлады нічым асаблівым не вылучаўся.

Але наверсе, з усяго відаць, пастанавілі, што былы міліцыянт здольны праявіць сябе ў выканальнай уладзе.

Сцвярджаў, што праблемаў з працаўладкаваннем у раёне няма

На пасадзе старшыні «савета дэпутатаў» Касінскі маляваў вясёлкавую карціну: казаў, што праблемаў з працоўнымі месцамі няма, а дзяржава стварыла неабходныя ўмовы для заняцця прадпрымальніцтвам.

Больш за тое, на сцвярджэнне чыноўніка, некаторыя мясцовыя жыхары нібыта кідалі працу ў Расеі, каб уладкавацца ў родныя мясціны.

Заявы Касінскага выглядалі цынічна: Лельчыцкі раён з'яўляецца адным з самых бедных рэгіёнаў Беларусі з высокім узроўнем схаванага беспрацоўя. Многія мужчыны вымушаныя былі з'ехаць на працу за мяжу, каб забяспечыць сваім сем'ям годны ўзровень жыцця.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках