29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская: Больш за месяц не магу атрымаць пенсію

6
Ніна Багінская: Больш за месяц не магу атрымаць пенсію
НІНА БАГІНСКАЯ
ФОТА: «Радыё Свабода»

72-гадовая актывістка прадаўжае выходзіць на акцыі пад нацыянальным сцягам.

Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская апавяла сайту palitviazni.info пра тое, як збіралася балатавацца ў «дэпутаткі» «палаты прадстаўнікоў», што гэтаму перашкодзіла і чаму ўжо больш за месяц не можа атрымаць пенсію.

72-гадовая Ніна Багінская ўвесь час выходзіць на розныя акцыі з бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Міліцыя кваліфікуе гэта як «несанкцыянаваныя пікеты» і ўжо доўгі час выпісвае пажылой жанчыне вялікія штрафы, якія ў агульнай суме дасягнулі ўжо фантастычных для пенсіянеркі памераў.

«Напэўна, ужо больш за 20 тысячаў даляраў павінна заплаціць, – кажа Ніна Георгіеўна. – Я ўжо заблыталася ў гэтых штрафах і дакладнага ліку не ведаю. Але хачу адзначыць, што апошні раз атрымала штраф у траўні сёлета. З тых часоў мяне не чапалі».

Пенсіянерка па-ранейшаму выходзіць на курапацкую варту, дзе абаронцы Курапатаў і прапанавалі ёй паўдзельнічаць у цяперашні «парламенцкай кампаніі» і вылучыць сваю кандыдатуру.

– Я пагадзілася, але калі трэба было рэгістраваць ініцыятыўную групу для збору подпісаў, то спатрэбіўся мой пашпарт, – прадаўжае Ніна Багінская. – І не знайшла яго. Пачала шукаць – нідзе няма. Нават у лесе шукала, дзе ягады збірала.

Адным словам, дакумент некуды знік, а таму, натуральна, праляцела і я міма «парламенцкай кампаніі».

Як вядома, актывістка прынцыпова адмаўляецца аплачваць штрафы за ўдзел у акцыях, а таму дзяржава вылічвае 50 адсоткаў з яе пенсіі. Але цяпер – яшчэ адна праблема.

"Пенсія – 200 рублёў, і мне гэтага хапае, – адзначае Ніна Георгіеўна. – Але цяпер, паколькі пашпарт згубіла, а новы яшчэ не зрабіла, увогуле не магу атрымаць пенсію. Апошні раз я яе атрымлівала аж 13 жніўня".

Паводле словаў Ніны Багінскай, яна не галадае, бо ў запасе ёсць трохі грошай, на якія можна пражыць.

"Ды і сябры з блізкімі дапамагаюць", – дадае яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках