25 красавiка 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкраданне шамана, які ішоў выганяць Пуціна: Новыя падрабязнасці

23
Выкраданне шамана, які ішоў выганяць Пуціна: Новыя падрабязнасці

Відавочцы апавялі пра людзей у масках.

У Бураціі 19 верасня быў выкрадзены якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які ідзе ў Маскву выганяць Пуціна з Крамля. Як паведаміў карэспандэнту Сибирь.Реалии адзін з ягоных прыхільнікаў, ноччу да іх лагера, размешчанага ля пасёлка Выдраў на мяжы з Іркуцкай вобласцю, прыехала некалькі машынаў. Людзі ў масках атачылі намёт шамана, не даўшы яму сабрацца, забралі яго, а пасля павезлі яго ў невядомым кірунку.

Доўгі час Следчы камітэт і МУС рэгіёну адмаўляліся каментаваць інцыдэнт з затрыманнем шамана. Толькі днём 19 верасня ў паліцыі пацвердзілі затрыманне мужчыны 1958 года нараджэння на даручэнне следчых. Паводле інфармацыі Сибирь.Реалии, гаворка ідзе менавіта пра Аляксандра Габышава. Паводле звестак установы, ён знаходзіцца ў вышуку за здзяйсненне злачынства на тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція). Найбліжэйшым авіярэйсам яго хочуць даставіць з Улан-Удэ ў Якуцк для правядзення следчых дзеянняў. Пры гэтым, пра якія абвінавачанні ідзе гаворка, у МУС не раскрылі. Прадстаўнікі рэдакцыі на момант публікацыі не здолелі звязацца з прадстаўнікамі якуцкага СК і паліцыі.

Відавочцы, кажучы пра затрыманне шамана, удакладнялі, што зразумець, хто гэта робіць, было немагчыма. Ніхто з людзей, якія прыехалі ў масках, не назваўся, не паказваў пасведчання, акрамя таго, яны былі не ў форме. У руках у іх была зброя і ліхтары. Усяго ў аперацыі, паводле ацэнак прыхільнікаў Габышава, удзельнічала блізу сарака чалавек. Яны перакрылі дарогу і нібыта ўсталявалі глушылкі сотавай сувязі. Тых, хто спрабаваў патрабаваць тлумачэнняў і задавалі пытанні, паклалі тварам на зямлю.

Znak.com, са спасылкай на аднаго з відавочцаў, удакладняе, што затрыманне праводзіла паліцыя, мяркуючы, што супраць шамана можа быць распачатая справа паводле артыкула "Арганізацыя экстрэмісцкай суполкі". Распачынанне крымінальнай справы рэдакцыі Сибирь.Реалии таксама пацвердзіў журналіст Барыс Ветраў, са спасылкай на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле ягоных звестак, у дачыненні да Габышава прызначылі псіхіятрычную экспертызу.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо чатыры месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трасаў у бок Масквы. Ён уважае прэзідэнта Расеі спараджэннем цёмных сілаў, з якім пад сілу справіцца толькі шаману. За амаль дзве тысячы кіламетраў дарогі Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі казанямі набралі больш за мільён праглядаў.

9 верасня ў сталіцы Бураціі пачалася акцыя пратэсту. Тры дні людзі не сыходзілі з плошчы, нягледзячы на разгоны і затрыманні. Яны патрабавалі скасаваць вынікі выбараў мэра Улан-Удэ, а таксама вызваліць затрыманых раней прыхільнікаў шамана Аляксандра Габышава.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках