29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі дырэктара фонду Навальнага

2
У Маскве затрымалі дырэктара фонду Навальнага
ІВАН ЖДАНАЎ
ФОТА: ГЛЕБ ШЧАЛКУНОЎ/КОММЕРСАНТЪ

Прычына пакуль не называецца.

Дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў затрыманы каля свайго дома супрацоўнікамі паліцыі, паведаміў кіраўнік юрыдычнага аддзела ФБК Вячаслаў Гімадзі. Прычына затрымання пакуль не называецца, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней Управа Федэральнай службы судовых прыставаў Расеі распачала супраць Жданава крымінальную справу. Дырэктара ФБК падазраюць у невыкананні вердыкту суда выдаліць фільм «Ён вам не Дзімон». Жданаву пагражае штраф да 200 тысяч рублёў або пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

На сваім канале ў YouTube Жданаў адзначыў, што крымінальная справа паводле гэтага артыкула «перадаецца па спадчыне», бо яна ўжо была распачатая супраць былога дырэктара ФБК Рамана Рубанава, якога Міністэрства ўнутраных спраў Расеі абвясціла ў вышук.

У траўні 2017 года мільярдэр Алішэр Усманаў перамог з пазовам супраць Фонду барацьбы з карупцыяй з патрабаваннем выдаліць з фільма «Ён вам не Дзімон» частку расследавання, дзе згадваецца ягонае імя. Былога кіраўніка ФБК Рубанава ўжо штрафавалі за адмову выканаць прысуд суда.

Расследаванне ФБК «Ён вам не Дзімон», апублікаванае ў сакавіку таго ж года, было прысвечанае прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву, якога Навальны абвінаваціў у карупцыі. На гэты момант фільм паглядзелі ў YouTube больш за 30 мільёнаў разоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках