25 красавiка 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьніка з Гомеля, на якога брыдка лаялася настаўніца, выклікалі ў міліцыю

59
Школьніка з Гомеля, на якога брыдка лаялася настаўніца, выклікалі ў міліцыю
ФОТА: TUT.BY

Праводзіцца праверка.

Бацька хлопчыка, вучня 4-га класа гомельскай школы, які стаў удзельнікам канфлікту з настаўніцай, паведаміў tut.by, што яго з дзіцем выклікалі ў міліцыю.

- Мы цяпер едзем да інспектара [у справах непаўналетніх] на размову. Патэлефанавалі з РАУС і запрасілі. Будуць, напэўна, тлумачэнні браць.

А другой гадзіне дзіця павінна было быць на ўроках, але, відавочна, сёння яно заняткі прапусціць.

Рэзананс, які ўзнік вакол скандалу ў школе, Раман коратка пракаментаваў так:

- Адзінае - шкада дырэктаркі. Гарматнае мяса. Пакараная наогул незразумела за каго.

Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава паведаміла tut.by, што паводле факту інцыдэнту ў школе №15, які атрымаў асвятленне ў СМІ, распачатая праверка ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства.

- Цяпер апытваюцца ўсе ўдзельнікі канфлікту і прысутныя пры ім - педагог і шэраг дзяцей (пры ўдзеле іх законных прадстаўнікоў).

Сёння, 19 верасня, сітуацыю ў гомельскай школе пракаментаваў дыктатар:

- Ды я на месцы гэтай настаўніцы галаву б адкруціў шчанюку гэткаму... Вы што, чакаеце яшчэ, каб як у Стоўбцах у нас адбылося? А пачынаецца адсюль - са здзекаў з настаўніцы. І яшчэ на камеру здымаюць і выкладваюць у сеціва. І гэта ў чацвёртым класе...

Што адбываецца?

12 верасня падчас урокаў настаўніца падчас замены брыдка вылаялася на вучня чацвёртага класа, трымаючы ў руках над ім парту, ягоныя аднакласнікі знялі канфлікт на відэа, запіс апублікаваў рэгіянальны партал «Сильные новости». Гэта надзвычайнае для асобна ўзятай школы і ўсёй сістэмы беларускай адукацыі здарэнне прывяло да чарады непрыемных падзей: школу наведала прадстаўнічая камісія з аблвыканкама, для бацькоў чацвёртакласнікаў, пры якіх усё і адбылося, правялі адмысловы сход, настаўніцу звольнілі. 18 верасня «загадам прэзідэнта» настаўніцу аднавілі на працы, затое...звольнілі дырэктарку школы.

За неўжыванне захадаў у навядзенні парадку ў школах і невыкананне даручэнняў дыктатара строга папярэджаны прэм'ер-міністр, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі і віцэ-прэм'ер, які курыруе галіну.

Міністр адукацыі папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, вымовы абвешчаныя шэрагу службовых асоб Гомельскага абл- і гарвыканкама. Таксама ў дачыненні да некаторых службовых асоб Гомельскага гарвыканкама, раённай адміністрацыі і дырэктаркі названай школы прынятая пастанова аб вызваленні ад займаных пасадаў з пераводам на іншую працу.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках