24 красавiка 2024, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ адаб'ецца на Літве?

Як выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ адаб'ецца на Літве?

Эканаміст распавёў пра магчымыя сцэнары развіцця падзей.

Крыху больш за месяц засталося да канца кастрычніка, калі Вялікая Брытанія можа пакінуць Еўрапейскі Звяз. Cтарэйшы эканаміст літоўскага Swedbank Віцяніс Шымкуc распавёў сайту Сharter97.org, як Brexit уплывае і можа паўплываць на Літву.

- Вось ужо трэці год запар Brexit займае значную частку еўрапейскага парадку дня і негатыўны ўплывае на эканоміку яшчэ да свайго ажыццяўлення. Палітычная нявызначанасць падрывае чаканні як грамадзян, так і прадпрыемстваў, затрымліваючы спажыванне і інвестыцыі. Таксама выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ падрывае існы і будучы эканамічны рост.

Засяроджванне ўвагі на праблеме Brexit займае час палітыкаў, якія маглі б прысвяціць сябе ўмацаванню еўрапейскіх інстытутаў і развязанню структурных праблем.

Канчатковая шкода Brexit будзе залежаць ад таго, якім будзе выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу. Калі пагадненне будзе дасягнутае, шкода Літве будзе мінімальнай. У доўгатэрміновай перспектыве гандаль з Вялікай Брытаніяй знізіцца, але без сур'ёзных наступстваў.

Калі ў канцы кастрычніка Вялікая Брытанія выйдзе без пагаднення, то шкода будзе нашмат большай. Паводле ацэнак Swedbank, калі гандаль з Вялікай Брытаніяй пачне адпавядаць стандартам Сусветнай гандлёвай арганізацыі, рост Літвы можа скараціцца на 0,4% праз новыя мытныя і нетарыфныя бар'еры.

Акрамя таго, першыя месяцы пасля Brexit, магчыма, будуць вельмі хаатычнымі ў Вялікай Брытаніі, будзе цяжка фізічна перавозіць тавары, цяжка адаптавацца да новых правілаў, няма гарантыі таго, што ўлады своечасова адаптуюцца да змянення сітуацыі.

Выхад без пагаднення можа прывесці да рэцэсіі як у Вялікай Брытаніі, так і ў Ірландыі, і можа зацягнуць яшчэ некалькі краін ЕЗ. Нямецкая аўтапрамысловасць ужо пакутуе ад падзення попыту на аўтамабілі праз Brexit. Паколькі Літва з'яўляецца вельмі адкрытай эканомікай, цяжкасці важных эканамічных партнёраў таксама закрануць нас.

- Што можа зрабіць урад Літвы, каб звесці да мінімуму наступствы Brexit?

- Урад прыняў неабходнае заканадаўства і супольна з іншымі краінамі ЕЗ рыхтуецца да найгоршага сцэнару. У найбольш адчувальных абласцях, такіх як медыкаменты, фінансавыя паслугі або рэгуляванне міжнародных палётаў, былі прынятыя пастановы для мінімізацыі шкоды, але можа выявіцца немагчымым цалкам падрыхтавацца да такога сцэнару.

- Brexit можа прымусіць вярнуцца ў Літву з Брытаніі літоўскіх эмігрантаў?

- Тэарэтычна, Brexit можа стаць каталізатарам вяртання тых экспатрыянтаў, якія ўжо думалі пра вяртанне, але цудаў не чакаецца. Каралеўства Вялікая Брытаніі абавязалася клапаціцца аб правах грамадзян ЕЗ, тым больш, што брытанцы маюць вострую патрэбу ў рабочых руках і, такім чынам, маюць вострую патрэбу ў мігрантах. З іншага боку, нявызначанасць Brexit, магчыма, паспрыяе змене ў станоўчы бок міграцыйных тэндэнцый у Літве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках