25 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У скандальнай гомельскай школе адбыўся стыхійны бацькоўскі сход

99
У скандальнай гомельскай школе адбыўся стыхійны бацькоўскі сход
ФОТА: SVABODA.ORG

Бацькі заступіліся за дырэктарку.

Бацькі вучняў гомельскай школы №15, дзе настаўніца Людміла Чацвярткова брыдка лаялася на вучня, замахвалася на яго партай і пагражала забіць, удзень 19 верасня вышлі на стыхійны сход перад будынкам установы, каб абараніць дырэктарку школы Марыну Чарненку, паведамляе «Радыё Свабода».

Да журналістаў перад гэтым выйшаў начальнік абласной управы адукацыі Сяргей Парошын і абвясціў, што дырэктарку школы №15 ніхто не звальняў, яна працуе, «выконвае свае функцыянальныя абавязкі». Да журналістаў выходзіла і сама «настаўніца з партай» Людміла Чацвярткова, але адмовілася даваць каментары, бо «моцна стамілася».

Блізу 30 бацькоў дамовіліся выйсці на сход праз бацькоўскую групу ў мэсэнджары Viber. На ганку школы яны распавялі, што падрыхтавалі петыцыю і збіраюць подпісы ў абарону звольненай дырэктаркі.

Бацькі адзінагалосна выказваюцца за тое, каб кіраўніцу пакінулі на пасадзе: кажуць, яна вельмі добрая, клапоціцца аб школе і школьніках. Дадаюць, што за ёй школа змянілася да лепшага ў матэрыяльным і адукацыйным плане. Бацькі запэўніваюць, што, калі спатрэбіцца, дойдуць да Лукашэнкі.

Пад школай яны таксама агучылі шэраг праблем з адукацыяй у Навабеліцкім раёне Гомеля: школа №15 запланаваная на 800 вучняў, а вучацца там 1800 чалавек. Школа перапоўненая, у класах бывае больш за 30 вучняў, а ў настаўнікаў вялікая нагрузка. Побач пабудавалі два новыя мікрараёны - там абяцалі пабудаваць і школы, але не пабудавалі.

Да школы прыйшлі прадстаўнікі гарвыканкама і абласной управы адукацыі. Частка бацькоў пайшла на перамовы ў будынак школы. Перамовы скончыліся нічым: бацькі выйшлі са слязамі ад дырэктаркіса словамі: «Нам сказалі разыходзіцца». І ўсе адразу разышліся.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках