23 красавiка 2024, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолагі высветлілі, пра што спрачаюцца шчаслівыя пары

3
Псіхолагі высветлілі, пра што спрачаюцца шчаслівыя пары

Тэмы для спрэчак выявіліся практычна аднолькавымі.

Даследнікі з Універсітэта Тэнэсі (ЗША) высветлілі, што пары, якія ўважаюць сябе за шчаслівых у шлюбе, у спрэчках засяроджваюцца на праблемах, якія могуць быць развязаныя практычна. Напрыклад, яны спрачаюцца аб тым, хто будзе выконваць працу па дому, ці як правядуць вольны час, піша «Вокруг света».

Больш абстрактныя праблемы, якія не развязваюцца практычным шляхам, праблемы, звязаныя з рэлігіяй або з стаўленнем да сваякоў, шчаслівыя пары абмяркоўваюць не так часта. Са слоў навукоўцаў, гэта кажа пра тое, што адзін з найважнейшых фактараў шчаслівага шлюбу - адсутнасць неабходнасці абмяркоўваць праблемы, якія не маюць выразнага шляху да развязання.

«Шчаслівыя пары схільныя падыходзіць да канфлікту, першапачаткова арыентуючыся на развязанне, і гэта зразумела нават з тэм, якія яны выбіраюць для абмеркавання», - сказала псіхолаг Эмі Раўэр.

Даследнікі вывучылі дзве групы пар: адна складалася з 57 пар ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў, чый шлюб доўжыўся ў сярэднім 9 гадоў, другая - з 64 пар ва ўзросце, старэйшых за 70 гадоў, якія знаходзяцца ў шлюбе ў сярэднім 42 гады.

Пары абедзвюх узроставых груп папрасілі размеркаваць праблемы, якія выклікаюць канфлікт, у парадку важнасці. У абедзвюх выбарках самымі сур'ёзнымі тэмамі для спрэчак выявіліся інтымныя стасункі, вольны час, хатняя гаспадарка і грошы. Тэмы рэўнасці, рэлігіі і сям'і абедзве групы пар ацанілі як найменш сур'ёзныя.

Даследчыкі мяркуюць, што, засяроджваючы сваю ўвагу на праблемах са зразумелым і адчувальным развязаннем, пары адчуваюць больш камфорту і бяспекі ва ўзаемных стасунках.

Пары, якія былі жанатыя даўжэй, паведамлялі, што агулам спрачаліся менш, і ў іх было менш сур'ёзных праблем - магчыма, прыкмета таго, што з гадамі мы становімся яшчэ больш спрактыкаванымі ў выбары тэм для спрэчак.

Даследаванне было апублікаванае часопісе ў «Family Process». Галоўны яго недахоп палягае ў адсутнасці кантрольнай групы «нешчаслівых» пар, з якімі можна было б параўнаць вынікі «шчаслівых». Акрамя таго, усе пары былі з фінансава ўстойлівых, белых гетэрасексуальных сем'яў, і былі апытаныя толькі ў адзін момант часу, так што выбарку можна ўважаць вузкай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках