20 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя РФ рэкамендавала расейцам ужываць па літру піва пяць дзён на тыдзень

29
Міністэрства аховы здароўя РФ рэкамендавала расейцам ужываць па літру піва пяць дзён на тыдзень

0,9 літра піва на дзень прычыняюць «нязначную шкоду» здароўю, пры ўмове, што за тыдзень чалавек застаецца цвярозым хоць бы два дні.

Порцыя алкаголю, ужыванне якой цягне нязначную рызыку для здароўя, складае за дзень прыблізна 0,2 літра віна для жанчын і блізу 0,9 літра піва для мужчын.

Як паведамляе РІА Новости, такія рэкамендацыі даюць экспэрты Міністэрства аховы здароўя РФ. У пераліку на чысты спірт норма складае 30 грам для мужчын і 20 грам для жанчын.

Ужываць алкаголь, як мяркуюць у міністэрстве, можна пяць дзён на тыдзень. Каб спіртное не прычыняла шкоды здароўю, абавязковыя два цвярозыя дні, адзначаюць экспэрты.

«Неабходна разумець, што ўжыванне алкаголю нават гэтых, здавалася б, невысокіх порцый можа прывесці да праблем, калі выпіўка адбылася не ў той час або не ў тым месцы», - гаворыцца ў рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя.

Акрамя таго, існуюць сітуацыі, калі ўсякае ўжыванне алкаголю вельмі непажаданае, нагадваюць медыкі: гаворка ідзе, да прыкладу, аб кіраванні аўтатранспартам або цяжарнасці.

Паводле звестак таго ж Міністэрства аховы здароўя, цяпер 70% смяротнасці мужчын у Расеі ў працаздольным узросце звязанае з алкаголем, нагадвае «Коммерсантъ».

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2016 годзе ўзровень спажывання алкаголю ў Расеі складаў 11,1 л спірту на чалавека за год. Гэта мінімум за 27 гадоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках