16 красавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр дыктатар Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі

18
Памёр дыктатар Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі
ЗІН АЛЬ-АБІДЗІН БЭН АЛІ

З яго зрынання пачалася «арабская вясна».

Другі кіраўнік Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі памёр у выгнанні ў Саудаўскай Арабіі. Першым пра гэта паведаміла Туніскае радыё Mosaique FM. Адвакат Бэн Алі пацвердзіў гэтую інфармацыю Associated Press.

Бэн Алі памёр ва ўзросце 83 гадоў у горадзе Джыда. Ягонае цела павінны перадаць у Меку ў чаканні пастановы ягонай сям'і аб пахаванні.

Зін аль-Абідзін Бэн Алі быў кіраўніком Туніса ў 1987-2011 гадах. Ён збег з Туніса ў Саудаўскую Арабію ў студзені 2011 года пасля пачатку хваляванняў у краіне. Са зрынання Бэн Алі пачалася «арабская вясна» - хваля пратэстаў і паўстанняў у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

У ліпені 2019 года памёр першы свабодна абраны прэзідэнт Туніса Бэджы Каід Эс-Сэбсі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках