29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недабудаваны ГЗЦ «Гулівер» у Менску выставілі на таргі

3
Недабудаваны ГЗЦ «Гулівер» у Менску выставілі на таргі
ТАК ПАВІНЕН БЫЎ ВЫГЛЯДАЦЬ ГЗЦ ПАСЛЯ ЗАВЯРШЭННЯ БУДАЎНІЦТВА. ІЛЮСТРАЦЫЯ: ARESA-SERVICE.BY

Пераможцам стане ўдзельнік, які прапанаваў найбольшую цану.

У Менску пройдуць адкрытыя таргі па продажы комплексу маёмасці ўнітарнага прадпрыемства «Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Гулівер». Інфармацыя пра гэта з'явілася сёння ў адзіным Дзяржрэестры звестак пра банкруцтва, паведамляе belmir.by.

Лот уяўляе з сябе незавершаны закансерваваны капiтальны будынак, размешчаны па адрасе вул. Прытыцкага, 25. Пачатковы кошт – 22,273 млн рублёў без ПДВ. Аўкцыён адбудзецца 24 кастрычніка 2019 года а 8.00 у адзінай сістэме электронных таргоў torgi.gov.by. Заяўкі прымаюцца з 18 верасня, 10.00 да 23 кастрычніка, 15.00.

Пераможцам стане ўдзельнік, які прапанаваў найбольшую цану. Дамова куплі-продажу з ім заключаецца на працягу 5 каляндарных дзён з даты правядзення аўкцыёну, і на працягу 30 каляндарных дзён з дня падпісання дамовы аплачваецца кошт за мінусам занесенага задатку.

Удзельнікам, якія не прызнаныя пераможцамі, задатак вяртаецца ў безгатоўкавай форме на працягу трох каляндарны дзён з моманту зацвярджэння пратакола пра вынікі таргоў.

У выпадку прызнання, што таргі не адбыліся праз падачу заяўкі толькі адным удзельнікам магчымы продаж аб'екта гэтаму ўдзельніку, пры яго згодзе, па пачатковым кошце плюс 5 адсоткаў.

Вытворчасць паводле справы пра банкруцтва прадпрыемства «ГЗЦ «Гулівер» была адкрытая 9 лістапада 2017 года. Пастанова аб ліквідацыі прынятая 12 чэрвеня 2018 года. Дата завяршэння гэтай працэдуры - 4 снежня 2019 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках