29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«90% настаўнікаў ужо не давяраюць лічыць бюлетэні»

105
«90% настаўнікаў ужо не давяраюць лічыць бюлетэні»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адкрыты ліст беларускага настаўніка.

Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў ліст беларускага настаўніка:

- Працую ў школе ўсяго другі год, - распавядае малады беларускі настаўнік. - Першае, што пачуў: забудзься пра ўсе свае прынцыпы! Хочаш працаваць педагогам - будзь добры выконваць загады. Нават дурныя і абсурдныя. Адважышся абурацца - запалоханыя калегі цябе не падтрымаюць ніколі. Таму ўсе "бунты" заканчваюцца абмеркаваннем шэптам у лабаранцкіх або, як у нас кажуць, "за шафай".

Стаўка маладога настаўніка ў Менску - усяго 350 рублёў. Хочаш больш? Працуй на паўтары-дзве стаўкі, фактычна - начуй у школе. У выпадку з класным кіраўніцтвам забыцца пра сон і асабістае жыццё давядзецца ад слова "зусім". А яшчэ і дома трэба рыхтавацца да ўрокаў, правяраць сшыткі - гэты час не аплачваецца зусім.

На фоне малых заробкаў асабліва абураюць грашовыя паборы. Падпіска на "Настаўніцкую газету" (90 рублёў на год), унёскі ў Чырвоны крыж (ад 10 рублёў і вышэй), зборы грошай на "суботнікі" ... А яшчэ - сталыя масоўкі. Наяўнасць хоць нейкі публікі на мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы - гэта амаль заўсёды заслуга настаўнікаў і школьнікаў. Начальства не хвалюе надвор'е. І ў +32, і ў -25 у настаўніка - загад! А загады не абмяркоўваюць. Калі ўключыце тэлевізар і ўбачыце які-небудзь парад ці спартовае мерапрыемства - звярніце ўвагу на адзенне людзей і на дзель жаночага складу. "Настаўніцу" заўсёды відаць за кіламетр.

Любіш працаваць у школе і вучыць дзяцей - з усім гэтым давядзецца змірыцца. Кантрактная сістэма дазваляе пазбаўляцца ад нязручных лёгка і проста. А калектыўны бунт скончыцца тым, што звольняць наогул усіх. Ды і дырэктара не заўсёды хочацца падстаўляць - сярод іх сустракаюцца і добрыя людзі.

Тэма, якую даўно ўсё абмяркоўваюць - настаўнікі і выбары. Магу з чыстым сумленнем сказаць, што 90% настаўнікаў ужо не давяраюць лічыць бюлетэні. Педагогі толькі займаюцца арганізацыяй гэтых самых выбараў - рыхтуюць школу да наведвання "свядомымі" грамадзянамі. А махінацыі і фальсіфікацыі арганізуе камісія з чыноўнікаў, якія прыязджаюць на выбарчыя ўчасткі ў школах.

У 2018 году мне загадалі самому быць "назіральнікам". Чальцы камісіі адкрыта смяяліся і гаварылі між сабою: "Ну што, як думаеце, шмат нам заплацяць за фальсіфікацыю выбараў?". Сыходзім увечары дадому - урна апячатаная. Раніцай - пломбы няма. На заўвагу камісія проста пасылае нас далей. паведаміш - атрымаеш праблемы на працы.

І напрыканцы пра нашу адукацыі. Усе думаюць, што ў нас дрэнныя настаўнікі. Напраўду гэта не так. Ёсць вельмі шмат таленавітых педагогаў, але яны хутка збягаюць са школ. Альбо іх затыкаюць... бацькі! Так-так, вы не недачулі. Сёння бацькі дазваляюць сабе камандаваць настаўнікам. Клянчыць адзнакі - гэта нармальна. Калі настаўнік не ідзе на павадку, то бацькі пачынаюць скардзіцца ва ўсе магчымыя інстанцыі. І настаўніку даводзіцца ісці на саступкі. Магу сказаць са свайго досведу - рэальныя веды дзяцей цяпер, у сярэднім, балы на тры ніжэйшыя, чым мы ім выстаўляем, каб не мець праблем.

Размаўляючы з дзецьмі, чую шакавальныя рэчы: ужо класа з шостага яны мараць з'ехаць з Беларусі, "таму што тут няма будучыні". А каб яна з'явілася - нам, дарослым, трэба перастаць баяцца і кансалідавацца. Толькі разам мы пераможам.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках