28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэба судзіць за абразу»: Што кажуць у Менску пра настаўніцу з партай

13
«Трэба судзіць за абразу»: Што кажуць у Менску пра настаўніцу з партай

Журналісты спыталі меркаванне мінакоў пра скандальную гісторыю ў Гомелі.

Журналісты «Радыё Свабода» распыталі на вуліцах Менска, як людзі ставяцца да сітуацыі з гомельскай настаўніцай, якая абразіла вучня.

13 верасня сайт «Моцныя навіны» апублікаваў відэа, знятае ў сярэдняй школе №15 Гомеля. На ім настаўніца падчас урока расейскай мовы ў 4-м класе трымае над вучнем парту і матам пагражае яму: «Трэсну, а потым паглядзім! Я пайду ў турму, а табе п...ц будзе».

Увечары таго ж дня ў школе прайшоў бацькоўскі сход. Настаўніцу звольнілі.

Праз некалькі дзён Лукашэнка назваў тое, што адбылося, здзекам з настаўніцы і распарадзіўся аднавіць яе на працы.

Дырэктарку школы звольнілі. Міністр адукацыі Ігар Карпенка папярэджаны пра няпоўную службовую адпаведнасць. Строгія папярэджанні атрымалі топ-чыноўнікі: прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава і віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Ацэнку Лукашэнкам сітуацыі можна перадаць адной цытатай:

– Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму.

Гэтыя словы вымаўленыя дыктатарам (педагогам з адукацыі) на адрас дзевяцігадовага хлопчыка, якому настаўніца пагражала матам за смех падчас урока.

Пасля жорсткага разносу ад Лукашэнкі вучня 4-га класа, які стаў удзельнікам канфлікту з настаўнікам, выклікалі ў інспекцыю ў справах няпоўнагадовых.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму кіраўнік прызнаўся, што ў дзяцінстве стаяў на ўліку ў міліцыі.

– Я быў цяжкім вучнем. Прызнаюся: у дзіцячым пакоі міліцыі на ўліку стаяў у пераходным узросце. І калі прыходзіла жанчына – капітан міліцыі, забыўся прозвішча, мне пальцам трэсла – у мяне сэрца ў пяткі сыходзіла. Хоць я быў нахабным хлопцам, – казаў Лукашэнка два гады таму на рэспубліканскай педнарадзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках