19 красавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША фармуюць кааліцыю для стрымлівання Ірана

ЗША фармуюць кааліцыю для стрымлівання Ірана

Дзяржсакратар Пампеа назваў план «актам дыпламатыі».

Злучаныя Штаты заявілі, што яны фармуюць кааліцыю для стрымлівання пагрозаў з боку Ірана на фоне нядаўняй атакі на саудаўскія нафтавыя аб'екты, паведамляе «Голас Амерыкі».

Паводле словаў дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа, прэзідэнт Дональд Трамп, які распарадзіўся ўзмацніць жорсткасць санкцый у дачыненні да Ірана, хоча ўрэгуляваць крызіс мірным шляхам.

Пампеа выступіў пасля перамоваў з лідарамі Саудаўскай Аравіі і ААЭ, якія былі прысвечаныя ўдарам па НПЗ. І Вашынгтон, і Эр-Рыяд ускладаюць адказнасць на Тэгеран.

Іран адмаўляе датычнасць да атакі, якая першапачаткова вывела са строю палову саудаўскіх нафтаздабыўных магутнасцяў. Пампеа раней назваў удар «актам вайны» ў дачыненні да найбуйнейшага ў свеце экспарцёра нафты.

Аднак ягоная рыторыка крыху памякчэла пасля перамоваў з спадчынным прынцам Абу-Дабі – фактычным лідарам ААЭ, найбліжэйшага хаўрусніка Эр-Рыяда ў арабскім свеце.

«Мы знаходзімся тут, каб сфармаваць кааліцыю, накіраваную на дасягненне міру і мірнага зыходу. Гэта мая місія. Гэта тое, да чаго прэзідэнт Трамп хоча, каб я імкнуўся. І я спадзяюся, што Ісламская Рэспубліка Іран глядзіць на гэта так сама», – сказаў Пампеа журналістам.

Ніякіх падрабязнасцяў пра кааліцыю ён не ўдакладніў.

Вашынгтон працуе над стварэннем міжнароднага марскога альянсу з тых часоў, як былі зробленыя атакі на нафтавыя танкеры ў Персідскім заліве, у якіх ЗША таксама абвінавачваюць Іран.

Намер увайсці ў кааліцыю выказалі ААЭ, Саудаўская Аравія, Вялікая Брытанія і Бахрэйн. Ірак заявіў, што ўдзельнічаць не будзе, а большасць еўрапейскіх краінаў асцерагаюцца ўступаць у кааліцыю праз страх узмацніць напружанасць у рэгіёне.

Пампеа назваў прапанаваную кааліцыю «актам дыпламатыі», у той час як міністр замежных справаў Ірана Махамад Джавад Зарыф у інтэрв'ю CNN у чацвер падкрэсліў, што Іран, «не будзе вагацца ні секунды», калі яму давядзецца абараняцца ад амерыканскага ці саудаўскага ўдару, які, паводле ягоных словаў, прывёў бы да «поўнамаштабнай вайне».

Пампеа сказаў, што напады на НПЗ стануць адной з галоўных тэмаў будучай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, і прапанаваў Эр-Рыяду выказаць свае аргументы на гэтай платформе.

Злучаныя Штаты выдалі Рухані і Зарыфу візы, якія дазваляюць прыехаць у Нью-Ёрк на Генасамблею, пацвердзіў прадстаўнік іранскай місіі пры ААН Алірэза Мірусэфі.

Як паведаміў у чацвер у «Твітэры» іранскі МЗС, Зарыф вылеціць у Нью-Ёрк у пятніцу.

Тым часам, паводле словаў афіцыйных асобаў, Пентагон у пятніцу прапануе Трампу шырокае кола ваенных варыянтаў дзеянні, у той час як прэзідэнт абдумвае адказ на ўдары па НПЗ.

Як паведамляецца, у ліку іншага прэзідэнту прапануюць спіс магчымых мэтаў для авіяўдараў у Іране. Яго таксама папярэдзяць, што ваенныя дзеянні ў дачыненні да Ісламскай Рэспублікі могуць прывесці да вайны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках