24 красавiка 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шамана Аляксандра Габышава даставілі ў Якуцк на самалёце

11
Шамана Аляксандра Габышава даставілі ў Якуцк на самалёце
ШАМАН ГАБЫШАЎ

Ягоныя прыхільнікі прадаўжаюць паход у Маскву.

Затрыманы ў Бураціі шаман Аляксандр Габышаў, які пешшу ішоў у Маскву выганяць Пуціна, раніцай 20 верасня быў дастаўлены ў Якуцк. Гэтую інфармацыю карэспандэнту Сибирь.Реалии пацвердзілі ў прэс-службе ўрада рэгіёну.

У ноч на 19 верасня ў сацсетках і прэсе з'явілася інфармацыя пра выкраданне Габышава. Доўгі час Следчы камітэт і МУС рэгіёну адмаўляліся каментаваць інцыдэнт. Толькі днём у паліцыі пацвердзілі затрыманне шамана. МУС Бураціі заявіла, што Габышава выправяць у Якуцк.

Міністэрства аховы здароўя Якуціі ў пятніцу, 20 верасня, заявіла, што А. Габышава накіравалі ў псіхіятрычную лякарню рэспублікі, дзе ў ягоным дачыненні правядуць "экспертныя мерапрыемствы". Пры гэтым Габышава чыноўнікі міністэрства назвалі "самаабвешчаным шаманам". "Псіхіятрычная дыягностыка засноўваецца на гутарцы з пацыентам, удакладненні гісторыі жыцця і хваробы. Нам важны сам пацыент і ягоны стан. Калі ў гэтага пацыента будуць выяўленыя паталогіі, мы гатовыя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці могуць быць запрошаныя сацыяльныя службы", – заявіла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Якуціі.

У прэс-службе рэгіянальнага МУС другі дзень не адказваюць на званкі рэдакцыі, а таксама не публікуюць афіцыйных заяваў, звязаных са справай шамана.

Мясцовае выданне "Навіны Якуціі" са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі і ўрада рэспублікі Апанаса Уладзімірава таксама пацвярджае інфармацыю пра дастаўленне Габышава ў рэгіён. Чыноўнік адзначыў, што калі шаману спатрэбіцца медыцынская ці сацыяльная дапамога, улады гатовыя паклапаціцца пра яго. На пытанне, ці мае адміністрацыя Рэспублікі нейкае дачыненне да справы шамана Уладзіміраў, не адказаў.

Як паведаміў карэспандэнту Сибирь.Реалии актывіст Віктар Ягораў, які разам з атрадам якуцкага шамана прадаўжае пешшу ісці ў бок Масквы, у прыхільнікаў пакуль няма поўнай упэўненасці ў тым, дзе знаходзіцца Габышаў. Цяпер ягоныя прыхільнікі спрабуюць удакладніць гэтую інфармацыю. Самі яны знаходзяцца ў Іркуцкай вобласці і за сёння прайшлі ўжо 10 кіламетраў.

У сацыяльнай сетцы "Укантакце" з'явілася фота Габышава на ўзлётна-пасадачнай паласе. Ён стаіць на фоне самалёта авіякампаніі "Якутыя", дзе зроблены здымак невядома. Карыстальнікі ў каментарах пішуць пра тое, што шаман ляцеў з Улан-Удэ ў Якуцк, праз Іркуцк. Паводле звестак сэрвісу "Яндекс.Расписание", такі маршрут, з вылетам з Бураціі 19 верасня сапраўды ёсць.

19 верасня ў Бураціі быў выкрадзены якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які ідзе ў Маскву выганяць Пуціна з Крамля. Уначы да ягонага лагера, размешчанага ля пасёлка Выдраў на мяжы з Іркуцкай вобласцю, прыехала некалькі машынаў. Людзі ў масках і з зброяй атачылі палатку шамана, не даўшы яму сабрацца, забралі яго, а пасля павезлі яго ў невядомым кірунку.

Znak.com, са спасылкай на аднаго з відавочцаў, удакладняе, што затрыманне праводзіла паліцыя, мяркуючы, што супраць шамана можа быць распачатая справа паводле артыкула "Арганізацыя экстрэмісцкай суполкі". Пачатак крымінальнай справы рэдакцыі Сибирь.Реалии таксама пацвердзіў журналіст Барыс Ветраў, са спасылкай на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле ягоных звестак, у дачыненні да Габышава прызначылі псіхіятрычную экспертызу.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязнем сумлення і запатрабавалі ягонага вызвалення. У расейскім прадстаўніцтве заявілі, што рэакцыя ўладаў выглядае абсурднай, а Габышаў, як і астатнія грамадзяне, мае права на свабоднае выказванне сваіх палітычных поглядаў і правядзенне рэлігійных абрадаў.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў чатыры месяцы ішоў уздоўж далёкаўсходніх трасаў у бок Масквы. Ён мяркуе прэзідэнта Расеі спараджэннем цёмных сілаў, з якім здольны справіцца толькі шаман. За амаль дзве тысячы кіламетраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі казанямі набралі больш за мільён праглядаў.

9 верасня ў сталіцы Бураціі пачалася акцыя пратэсту. Тры дні людзі не сыходзілі з плошчы, нягледзячы на разгоны і затрыманні. Яны патрабавалі скасаваць вынікі выбараў мэра Улан-Удэ, а таксама вызваліць затрыманых раней прыхільнікаў шамана Аляксандра Габышава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках