25 красавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Дуда падпішуць дэкларацыю пра павелічэнне войскаў ЗША ў Польшчы

3
Трамп і Дуда падпішуць дэкларацыю пра павелічэнне войскаў ЗША ў Польшчы
ФОТА: KAROL SEREWIS / GALLO IMAGES POLAND / GETTY IMAGES

Перамовы адбудуцца з ініцыятывы прэзідэнта ЗША.

23 верасня ў Нью-Ёрку прэзідэнты Анджэй Дуда і Дональд Трамп павінны падпісаць дэкларацыю пра размяшчэнне ў Польшчы павялічанага кантынгенту амерыканскіх войскаў.

Пра гэта заявіў старшыня Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Onet.

"Паседжанне будзе паўнавартасным, то-бок адбудуцца перамовы сам-насам, але потым адбудуцца пленарныя перамовы дэлегацый. У іх таксама возьмуць удзел міністр замежных справаў і міністр абароны. Мы таксама плануем падпісанне ваеннай дэкларацыі пра месца размяшчэння і растлумачэнне прысутнасці ў Польшчы павялічанага кантынгенту амерыканскіх войскаў, якая павінна быць падпісаная ў Варшаве падчас адкладзенага візіту прэзідэнта ЗША ў Польшчу", – заявіў Шчэрскі.

Паводле ягоных словаў, перамовы адбудуцца з ініцыятывы прэзідэнта ЗША.

У чэрвені ў Вашынгтоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Польшчы Дуда падпісалі абарончае пагадненне, паводле якога яшчэ 1000 амерыканскіх вайскоўцаў павінны размясціць у Польшчы на ратацыйнай аснове. Цяпер у краіне размешчаныя больш за 4500 вайскоўцаў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках