20 красавiка 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска кожны дзень праходзяць пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў

У цэнтры Менска кожны дзень праходзяць пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў

Сталы расклад.

Прадаўжаецца збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі».

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» запрашае на пікеты ў цэнтры Менска, якія праводзяцца штодня ў адзін і той час:

станцыя метро «Якуба Коласа», выхад да ЦУМу: 12-я – 19-я,

станцыя метро «Плошча Перамогі», выхад да парку Горкага: 12-я – 19-я,

станцыя метро «Кастрычніцкая», уваход у ГУМ: 12-я – 19-я.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты.

Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках