23 кастрычнiка 2019, Серада, 1:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У свеце праходзяць страйкі ў абарону клімату

6
У свеце праходзяць страйкі ў абарону клімату
ФОТА: REUTERS

Да пратэстаў заклікалі актывісты больш за 200 грамадскіх арганізацый.

У 160 краінах свету ў пятніцу, 20 верасня, праходзяць страйкі ў абарону клімату. Да пратэстаў заклікалі актывісты больш за 200 грамадскіх арганізацый, паведамляе «Радыё Свабода».

У Нью-Ёрку чакаюць адну з самых масавых дэманстрацый. У гэты дзень школьнікам дазволілі прапусціць заняткі, каб удзельнічаць у пратэстах. Да акцыі павінна далучыцца арганізатарка масавага руху за клімат швэдская школьніца Грэта Тунберг.

У Нямеччыне прайшла дэманстрацыя ля Франкфурцкага аўтасалона. Удзельнікі мерапрыемства заклікалі да адмовы ад асабістага транспарту на карысць грамадскага. Больш за 500 акцый і дэманстрацый запланаваныя ў Берліне. Улады ФРГ у пятніцу павінны разгледзець пакет захадаў для абароны клімату.

У Лондане прайшла пахавальная працэсія, прымеркаваная да Тыдня моды. Экаактывісты патрабуюць яе скасаваць, сцвярджаючы, што тэкстыльная прамысловасць - адзін з лідараў у забруджванні навакольнага асяроддзя.

Акцыі супраць зменаў клімату пачаліся ў жніўні 2018 года. Тады ў адну з пятніц Грэта Тунберг правяла адзіночны школьны страйк за клімат каля будынку парламента Швэцыі. Да Тунберг далучыліся іншыя школьнікі і студэнты, а сама акцыя атрымала назву «Пятніцы дзеля будучыні». Школьныя пратэсты перараслі ў аднайменны міжнародны моладзевы рух.