18 красавiка 2024, Чацвер, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з якуцкім шаманам, які ішоў выганяць Пуціна

16
Што адбываецца з якуцкім шаманам, які ішоў выганяць Пуціна

Прыхільнікі шамана прадаўжаюць шлях у Маскву.

Затрыманага ў Бураціі шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Крэмль «выганяць Пуціна», выпусцілі «пад сумленнае слова» на дзень з псіханеўралагічнага дыспансера Якуціі, паведамляюць «Сібір.Рэаліі».

Учора ўначы яго гвалтоўным чынам даставілі з лагера, разбітага атрадам шамана ў Бураціі, спачатку ва Улан-Удэ, а затым у Якуцк. У медустанову яго даставілі для праходжання псіхіятрычнай экспэртызы, тут ён будзе знаходзіцца на час расследавання крымінальнай справы «аб экстрэмізме», паведамілі прыхільнікі шамана, якім ён патэлефанаваў пасля вызвалення.

«П'е цяпер чай са сваякамі. Адпусцілі пад сумленнае слова на дзень, заўтра вернецца назад. На час расследавання там затрымаюць. Кажа, што будуць яго судзіць за спробу зрынуць існы палітычны лад. Гэта з ягоных слоў, я так зразумеў на падставе экстрэмісцкага артыкула», - паведаміў Віктар Ягораў з атрада шамана, які прадаўжае шлях у Маскву.

Са слоў іншага паплечніка Габышава Яўгена Растокіна, шаман мае намер удзельнічаць у судовым працэсе і сваю віну не прызнае. «Адвакат у яго ўжо ёсць. Але юрыдычная дапамога не перашкодзіць, вядома, удзелу ўсіх праваабаронцаў будзем рады», - паведаміў Растокін.

У падтрымку шамана жыхары Іркуцка, Улан-Удэ і Чыты найбліжэйшым часам плануюць зладзіць мітынгі, заявіў Растокін.

Сам Габышаў пасля выхаду з псіхдыспансера запісаў відэа, у якім назваў «іркуцкіх хлопцаў», якія затрымалі яго ў бурацкім пасёлку Выдрына, «выдатнымі» і паведаміў, што «ўсе адбывалася ў рамках законнасці». На час расследавання, якое ён правядзе ў псіхдыспансеры, Габышаў папрасіў сваіх прыхільнікаў «супакоіцца і адпачыць».

Раней у размове з Растокіным шаман Габышаў паведаміў, што ў доме сястры да яго прыстаўленая ахова, а па вяртанні ў дыспансер яму паабяцалі «не калоць прэпараты». «Сказалі, што баяцца мяне лішні раз крануць, бо ў краіне ідуць вялікія хваляванні... Чакае доўгая гісторыя. Мяркую, гэта мой крыж - прайсці праз суд, усе выпрабаванні. Як Хрыстос. Можа, і турма будзе», – працытаваў Растокін Габышава.

У пятніцу, 20 верасня, Міністэрства аховы здароўя Якуціі заявіла аб тым, што А. Габышава накіравалі ў псіхіятрычную лякарню Рэспублікі, дзе ў дачыненні да яго правядуць «экспэртныя мерапрыемствы». Пры гэтым Габышава чыноўнікі міністэрства назвалі «самаабвешчаным шаманам». «Псіхіятрычная дыягностыка грунтуецца на гутарцы з пацыентам, удакладненні гісторыі жыцця і хваробы. Нам важны сам пацыент і ягоны стан. Калі ў гэтага пацыента будуць выяўленыя паталогіі, мы гатовыя надаць яму кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці могуць быць прыцягнутыя сацыяльныя службы», - заявіла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Якуціі.

У прэс-службе рэгіянальнага МУС другі дзень не адказваюць на званкі рэдакцыі, а таксама не публікуюць афіцыйных заяў, звязаных са справай шамана.

19 верасня ў Бураціі быў выкрадзены якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які ідзе ў Маскву выганяць Пуціна з Крамля. Уначы да яго лагера, размешчанага ля пасёлка Выдрына на мяжы з Іркуцкай вобласцю, прыехала некалькі машын. Людзі ў масках і са зброяй атачылі палатку шамана, не даўшы яму сабрацца, забралі яго, а пасля павезлі ў невядомым кірунку.

Znak.com, са спасылкай на аднаго з відавочцаў, удакладняе, што затрыманне праводзіла паліцыя, мяркуючы, што супраць шамана можа быць распачатая справа паводле артыкула «арганізацыя экстрэмісцкай супольнасці». Распачынанне крымінальнай справы рэдакцыі «Сібір.Рэаліі» таксама пацвердзіў журналіст Барыс Ветраў са спасылкай на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле яго інфармацыі, у дачыненні да Габышава прызначаная псіхіятрычная экспэртыза.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязнем сумлення і запатрабавалі ягонага вызвалення. У расейскім прадстаўніцтве заявілі, што рэакцыя ўладаў выглядае абсурднай, а Габышаў, як і астатнія грамадзяне, мае права на свабоднае выказванне сваіх палітычных поглядаў і правядзенне рэлігійных абрадаў.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў чатыры месяцы ішоў уздоўж далёкаўсходніх трас у бок Масквы. Ён уважае прэзідэнта Расеі за спараджэнне цёмных сіл, з якімі пад сілу справіцца толькі шаману. За амаль дзве тысячы кіламетраў шляху Габышаў паразмаўляў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі пропаведзямі набралі больш за мільён праглядаў.

9 верасня ў сталіцы Бураціі пачалася акцыя пратэсту. Тры дні людзі не сыходзілі з плошчы, нягледзячы на разгон і затрыманні. Яны патрабавалі скасаваць вынікі выбараў мэра Улан-Удэ, а таксама вызваліць затрыманых раней прыхільнікаў шамана Аляксандра Габышава.

Введите сообщение

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках