20 красавiка 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільёны людзей у свеце выйшлі на кліматычныя пратэсты

1
Мільёны людзей у свеце выйшлі на кліматычныя пратэсты

Многія з удзельнікаў страйку з'яўляюцца дзецьмі, якія прапусцілі дзеля яго школу.

У пятніцу мільёны людзей ва ўсім свеце ўдзельнічаюць у глабальным кліматычным страйку з заклікам да ўрадаў ужыць захады для барацьбы з кліматычным крызісам.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Многія з удзельнікаў страйку з'яўляюцца дзецьмі, якія прапусцілі дзеля яго школу пасля аналагічнай падзеі ў сакавіку, якая прыцягнула вялікую колькасць людзей.

Дэманстрацыі стартавалі з Аўстраліі, дзе ўдзельнікі страйку выйшлі на вуліцы 110 гарадоў і пасёлкаў, уключаючы Сіднэй і сталіцу краіны Канберу.

Дэманстранты заклікалі сваю краіну, найбуйнейшага ў свеце экспарцёра вугалю і звадкаванага прыроднага газу, ужыць рашучыя захады для скарачэння выкідаў парніковых газаў.

ДЭМАНСТРАЦЫЯ НА САФІЙСКАЙ ПЛОШЧЫ Ў КІЕВЕ
ДЭМАНСТРАЦЫІ Ў НІКАСІІ, КІПР

Пратэсты часткова натхнёныя швэдскай актывісткай-падлеткам Грэтай Тунберг, якая цягам мінулага года арганізоўвала штотыднёвыя дэманстрацыі пад назвай «Пятніцы за будучыню», заклікаючы сусветных лідараў актывізаваць свае намаганні ў барацьбе са зменай клімату.

Сотні мітынгаў прайшлі ва ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Чэхіі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і Польшчы.

МАРШ У СТАКГОЛЬМЕ, ШВЭЦЫЯ

У Берліне, са слоў арганізатараў, 80 тысяч чалавек сабраліся перад сталічнай Брандэнбургскай брамай.

У сталіцы Фінляндыі Хельсінкі чалавек, апрануты ва ўбор Санта-Клаўса, стаяў ля будынка парламента з таблічкай: «Мой дом гарыць, мой алень не ўмее плаваць».

Меншыя пратэсты прайшлі ў Азіі, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Філіпінах, Ганконгу і Індыі.

Далейшыя мітынгі запланаваныя пазней у пятніцу ў Злучаных Штатах, дзе, са слоў арганізатараў, чакаецца больш за 800 мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках