20 красавiка 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расею чакаюць адзіныя валюта і парламент?

58
Беларусь і Расею чакаюць адзіныя валюта і парламент?

Прадстаўнік МЗС заявіў, што інтэграцыйныя працэсы ідуць паводле «саюзнай дамовы».

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіў, што паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расеі не выйдзе за межы «саюзнай дамовы» 1999 года, але гэты дакумент, сярод іншага, кажа пра адзіную валюту, адзіны парламент, сімволіку і адзінае рэгуляванне.

Падчас брыфінгу 20 верасня прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз заявіў, што ажыятаж, які ўзнік вакол паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі, створаны цалкам на пустым месцы і для яго няма фактычных падстаў.

«Хацеў бы яшчэ раз нагадаць поўнае найменне дакумента - Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі для рэалізацыі раздзелаў Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы». Менавіта ў гэтай назве і закладзены яго сэнс. Нічога, што выходзіць за межы «саюзнай дамовы» 1999 года, там быць не можа», - сказаў ён.

Разам з тым дамова 1999 года паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае сярод іншага стварэнне агульнага парламента, Савета міністраў, суда. Таксама «саюзная дзяржава» павінна мець свае герб, сцяг, гімн, адзіную валюту, адзначае «Белсат».

Акрамя таго, у аб'яднанні дзвюх краін павінны быць адзіная грашова-крэдытная, валютная, падатковая і коштавая палітыка; адзіныя правілы канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў; аб'яднаныя транспартная і энэргетычная сістэмы; адзіная гандлёвая і мытна-тарыфная палітыка; адзінае заканадаўства аб замежных інвестыцыях і іншыя функцыі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках