24 красавiка 2024, Серада, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На турніры ў Кітаі адбудзецца беларускае тэніснае дэрбі

1
На турніры ў Кітаі адбудзецца беларускае тэніснае дэрбі
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ БРУШКО, TUT.BY

Хто апынецца мацнейшым?

У першым раундзе турніру WTA ў кітайскім Ухане першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (WTA 13) згуляе супраць сваёй суайчынніцы Аляксандры Сасновіч (WTA 50), піша tut.by.

Пераможца гэтага матчу згуляе ў другім коле супраць адной з амерыканак - Венус Уільямс або Даніэль Колінс.

Вікторыя Азаранка пачне матчам супраць Доны Векіч. Экс-першая ракетка двойчы саступіла гэтай спаборніцы летам.

Матчы першага раунда пройдуць 22 верасня. Год таму Арына Сабаленка перамагла на гэтым турніры.

Нагадаем, што Арына ўжо не першым разам будзе гуляць супраць беларускі ў стартавым этапе. На US Open яна падолела Вікторыю Азаранку ў трох сэтах - 3:6, 6:3, 6:4.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках