20 лiстапада 2019, Серада, 14:09
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Трамп заявіў пра магчымасць нанесці ўдар па 15 аб'ектах у Іране

3
Трамп заявіў пра магчымасць нанесці ўдар па 15 аб'ектах у Іране

Кіраўнік Белага дома заявіў, што самы просты варыянт развязання праблемы - вайсковая аперацыя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра тое, што ў найбліжэйшым часам абмяркуе са сваім найбліжэйшым асяроддзем магчымы адказ на атаку беспілотнікаў на нафтавыя аб'екты ў Савудаўскай Арабіі, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Bloomberg. Са слоў кіраўніка Белага дома, самым простым варыянтам была б вайсковая аперацыя супраць Ірана, аднак сам ён аддае перавагу іншаму шляху.

«Я мог бы прама цяпер загадаць нанесці ўдар па 15 аб'ектах у Іране, і мы зрабілі б гэта. Але я думаю, што можна прадэманстраваць сілу і праявіць стрыманасць», - дадаў кіраўнік Злучаных Штатаў.

Раней Трамп абвясціў пра новыя санкцыі супраць Ірана, якія прэзідэнт назваў «самымі суровымі». Яны датычацца абмежаванняў на адрас Цэнтральнага банка Ісламскай рэспублікі.

У ноч на 14 верасня ў выніку атакі беспілотнікі былі разбураны некалькі нафтавых аб'ектаў на тэрыторыі Савудаўскай Арабіі. Адказнасць за напад узялі на сябе еменскія паўстанцы, аднак у Эр-Рыядзе заявілі, што напраўду ракеты прыляцелі не з Емена, а з усходу, дзе знаходзіцца Іран.

З абвінавачваннямі ў адрас Тэгерана выступіў і дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея, хоць амерыканская выведка пакуль не прывяла довадаў таго, што беспілотнікі прыляцелі менавіта з Ірана. Ускосным пацвярджэннем датычнасці Тэгерана называецца «незвычайная актыўнасць» на вайсковых базах у паўднёва-заходнім Іране перад нападам, а таксама разлікі траекторыі палёту ракет.

Іран зняпраўдзіў сваё дачыненне да нападу на Saudi Aramco, а таксама завіў, што распачне захады ў адказ у выпадку любых дзеянняў ЗША супраць краіны.