18 красавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Сістэма адукацыі ў Беларусі - калос на гліняных нагах

9
Экспэрт: Сістэма адукацыі ў Беларусі - калос на гліняных нагах

Яшчэ не абрынулася, але ўжо нахілілася.

Па даручэнні Лукашэнкі гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна вылаялася на вучня, аднавілі на працы, а шэраг мясцовых чыноўнікаў наадварот звольнілі. Да якіх наступстваў можа прывесці гэтае рашэнне?

Аляксандр Лукашэнка вынес строгае папярэджанне прэм'ер-міністру Сяргею Румасу, кіраўніцы cваёй адміністрацыі Наталлі Качанавай, віцэ-прэм'еру Ігару Петрышэнку. Міністр адукацыі Ігар Карпенка папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, піша «Салiдарнасць».

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, вымову атрымалі чыноўнікі ў Гомельскім аблвыканкаме і гарвыканкаме. Звольнілі з пераводам на іншую працу начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргея Парошына, начальніка ўпраўлення адукацыі гарвыканкама Людмілу Крылісценка, намесніцу кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Алену Копу, начальніка аддзела адукацыі адміністрацыі Навабеліцкага раёна Аляксандра Дземянчука, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі адміністрацыі Навабеліцкага раёна Кацярыну Шарамову, дырэктара сярэдняй школы №15 Марыну Чарненку.

Пра тое, да якіх наступствы можа прывесці такі крок, паразважаў на Прымусe экспэрт кіравання і развіцця Генадзь Церпілоўскі.

- Сістэма адукацыі ў нашай краіне яшчэ не абрынулася і ляжыць, але ўжо нахілілася. Яна хістаецца як калос на гліняных нагах. Тыя, хто працуе ў школах, гарадскім і раённым аддзелах народнай адукацыі, не могуць прафесійна вырашаць праблемы. Аматарства ва ўсім.

Церпілоўскі патлумачыў логіку пастановы Лукашэнкі:

- Вертыкаль як працуе? Вышэйстаячы начальнік кажа: калі праблема дойдзе да мяне, я разбяруся - але пачну з пакарання цябе. І калі скандал дайшоў да Аляксандра Рыгоравіча, ён паводле правілаў вертыкалі пакараў найбліжэйшага да сябе падначаленага. Потым той жа віцэ-прэм'ер пакарае сваіх падначаленых дадаткова. І ў выніку ўнізе прэс будзе шалёны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках