19 сакавiка 2024, aўторак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мэрам Кіева можа стаць шоўмэн

6
СМІ: Мэрам Кіева можа стаць шоўмэн

На парламенцкіх выбарах ён падтрымаў партыю Вакарчука «Голас».

Нядаўняе апытанне ўкраінскай сацыялягічнай групы «Рейтинг» (сацгрупа ніколі не друкавала вынікі апытання на сваім сайце, аднак іх у сваім Telegram-канале апублікавала журналістка Соня Кошкіна). Паказаў магчымых фаварытаў выбараў.

Дзейны мэр Кіева Віталь Клічко не карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў сталіцы, але 43% кіяўлян уважаюць, што ён павінен завяршыць свой тэрмін паўнамоцтваў, яшчэ 72% згодныя, што старшынёй КГДА павінен быць толькі той, каго абяруць кіяўляне.

Шоўмэн, тэлевядоўца і валанцёр Сяргей Прытула мае нядрэнныя шанцы ўзначаліць сталіцу. Сярод тых, хто мае намер удзельнічаць у галасаванні, 11,3% гатовыя падтрымаць Прытулу. У найбліжэйшага яго апанента Віталя Клічко ў гэты момант 19,3%, у Аляксандра Ткачэнкі - 9,4%.

Шаўмэн Сяргей Прытула на выбарах у Раду падтрымаў партыю Святаслава Вакарчука «Голас». Тады ён папрасіў паставіць яго на 30-е месца ў спісе і не прайшоў ва ўкраінскі парламент.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках