23 красавiка 2024, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі без мабільнікаў: На ўваходзе ў нашу сталоўку можна сустрэць вусатага!

82
Школьнікі без мабільнікаў: На ўваходзе ў нашу сталоўку можна сустрэць вусатага!
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як у беларускіх школах выконваюць загад Лукашэнкі.

Ужо з дзясяткаў школаў Беларусі нам пішуць, што пасля гісторыі ў Гомелі педагогі заўзята кінуліся выконваць загад дыктатара пра "навядзенне парадку". А менавіта – адбіраць у школьнікаў мабільныя тэлефоны проста на ўваходзе: каб педагогаў, якія лаюцца матам, хамяць, займаюцца грашовымі паборамі і праўладнай агітацыяй, не здымалі на відэа і не публікавалі на YouTube, піша тэлеграм-канал NEXTA Lite.

Пры гэтым дзяцей адразу папярэджваюць, што "за захаванасць здадзеных на захоўванне тэлефонаў" (іхні кошт часам складае 2-3 убогія педагогавы заробкі) "школа адказнасці не нясе".

Ёсць і асаблівыя выпадкі.

– Проста на ўваходзе ў нашу сталоўку можна сустрэць вусатага! – пішуць нам вучні сярэдняй школы №61 горада Менска. – І гэта зусім не так званы "прэзідэнт", а іншая шкодная кузурка: укормлены прусак. Іх тут сотні. Менавіта для таго, каб іх і іншае школьнае бязмежжа не здымалі, у нас адбіраюць тэлефоны.

Самі школьнікі ўжо знайшлі сродак супраць калгаснага маразму: "на захоўванне" здаюць старыя тэлефоны, а новыя – праносяць. Так што чакайце свежых сенсацый.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках