25 красавiка 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камеры назірання ў класы пачалі замаўляць часцей»

15
«Камеры назірання ў класы пачалі замаўляць часцей»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Бацькі ўсталёўваюць іх за свае грошы.

Навіна апошніх дзён - пра гомельскую настаўніцу з партай і дзевяцігадовым хлопчыкам - не тое што не сціхае, а абрастае ўсё новымі і новымі дэталямі. За тыдзень паспелі звольніць педагога, пакараць Румаса і Карпенку, аднавіць педагога (загадам дыктатара!), звольніць дырэктара, а следам і чыноўнікаў, якія хацелі звольніць настаўніцу і выклікаць у міліцыю дзевяцігадовага хлопчыка з татам. У апошняй серыі мы даведаліся, што Лукашэнка «шчанюку галаву б адкруціў», а ў школах забараняюць мабільныя тэлефоны - мабыць, каб дзеці не здымалі непатрэбных відэа, піша kp.by.

Бацькі на забарону мабільнікаў адрэагавалі неадназначна: адны ўважаюць пастанову за правільную, бо тэлефоны і вучобе перашкаджаюць, а іншыя не разумеюць, як быць упэўненымі, што дзіця ў школе не крыўдзяць, калі ні зняць відэа, ні зрабіць фота яно не можа. У інтэрнэце абмяркоўваюць, што праблему дапамагло б развязаць відэаназіранне.

- Калі педагог будзе ведаць, што на яго ў кожны момант могуць глядзець бацькі, напэўна, біць школьніка або гарлапаніць на яго брыдкімі словамі, хутчэй за ўсё, не стане, - разважае мама пяцікласніка.

У многіх школах усталяваныя камеры назірання, але, як правіла, у калідорах, сталовых, актавых і спартыўных залах - не ў кабінетах, дзе праходзяць урокі.

Паставіць камеру ў кожным класе занадта дорага, але ў некаторых школах бацькі гатовыя пайсці на гэтыя выдаткі самі, каб можна было сачыць за становішчам у класе. У Міністэрстве адукацыі такой iнiцыятыве не пярэчаць. Зробіце - калі ласка. Мы датэлефанаваліся ў арганізацыю, на сайце якой адна з паслуг - відэаназіранне ва ўстановах адукацыі.

- Попыт на відэакамеры ў школы ёсць, - распавялі ў «ЭкспэртПажСэрвісе». - Але часцей за ўсё ў нас замаўляюць камеры для кухні.

- Мы ставім камеры і ў класах, - распавялі ў іншай кампаніі. - І апошнім часам бацькі сталі звяртацца з гэтым часцей.

Базавая паслуга для такіх камер - дыстанцыйнае назіранне, то бок, кожны бацька можа онлайн бачыць, што адбываецца ў класе. Акрамя таго, можна і прагледзець на відэа тое, што адбывалася раней, камера запісвае.

- Сама камера каштуе блізу 400 рублёў, яшчэ 170 рублёў - жорсткі дыск. І 150 - 180 рублёў за працу, - разлічылі прыблізны кошт яшчэ ў адной кампаніі. Атрымліваецца, усё ўсталяванне каштавацьме блізу 800 рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках