19 красавiка 2024, Пятніца, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Небяспечны для Крамля шаман

6
Небяспечны для Крамля шаман

У сацсетках высмеялі дзеянні расейскай улады.

Затрыманне якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які збіраўся «выгнаць» прэзідэнта Расеі Пуціна з Крамля, адначасова насмяшылі інтэрнэт-грамадскасць і падштурхнулі да сур'ёзных разважанняў, паведамляе сайт «Крым.Реалии». Крымчукі ў сацсетках дзівяцца дзеянням расейскай улады і дзеляцца жартамі на гэтую тэму.

Габышаў назваў расейскага прэзідэнта спараджэннем цёмных сіл, з якім пад сілу справіцца толькі шаману. Для гэтага ён і адправіўся з Якуцка ў Маскву, але па дарозе быў затрыманы і змешчаны пад падпіску аб нявыездзе. Як высветлілася пазней, шамана зрабілі падазраваным паводле справы аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вось рэакцыя сацсетак:

«Ішоў у правільным кірунку. Спадзяемся, што многія пойдуць».

«Ужо шаманаў баяцца, раптам псуту навядзе».

«Цікава, асноўную зброю - бубен, адабралі?»

«Ён мітынгі збіраў, людзі яго слухалі. Ягонай прыладай выявілася слова, а не бубен. Акцыі і хваляванні ў Бураціі пачаліся».

«Дарма. Ох, дарма. Спалохаліся ірады».

«...думаю што цяперашняму ўраду гамон...»

«Шаман ім яшчэ пакажа!»

Каментатары не могуць зразумець, навошта расейскай уладзе спатрэбілася затрымліваць, увогуле бяскрыўднага якуцкага хадака, ды яшчэ і цэлай ротай спецназаўцаў.

«Шкада. Ішоў чалавек, нікога не чапаў. Выказваў сваю жыццёвую пазіцыю. Гэта хіба забаронена? У Пуціна вельмі дрэнныя дарадцы, якія яму раяць усё развязваць шляхам ціску і знішчэння на корані, але гэта толькі мацней злуе народ. Народ трэба слухаць і чуць. Вунь ужо колькі мянтоў заклікаюць не біць людзей і не выконваць злачынныя загады. Гэта толькі пачатак. У Пуціна было 20 гадоў. Раз народ выйшаў на вуліцы, значыць, у яго не атрымалася?!»

Гісторыя з якуцкім шаманам спарадзіла вялікае мноства жартаў і мемаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках