19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія цікавыя аўто з ЗША можна набыць у Беларусі

9
Якія цікавыя аўто з ЗША можна набыць у Беларусі
Иллюстрационное фото

Можна знайсці нават рэдкія пікапы.

У гэтай падборцы abw.by наважыў пракаментаваць свежыя аб'явы аб продажы амерыканскіх аўто. Прычым не толькі старыя асобнікі, але і нядаўна прыгнаныя з ЗША.

Пачнём з рэдкіх пікапаў. Dodge RAM прадаецца ў базе аб'яваў за 37.000 даляраў.

Вялікі магутны пікап - не самая тыповая машына для Беларусі, але ў ЗША такія аўто карыстаюцца папулярнасцю. А тут яшчэ зыркі чырвоны колер... Машына 2015 года выпуску з прабегам усяго 82.000 км і 5,6-літровым рухавіком. Прадаецца ў Менску на пляцоўцы аднаго з афіцыйных дылераў. Паказана, што катэгорыя «С» не патрэбная. Матор 395 к. с., а разгон да 100 км/г займае ўсяго 5,7 секунды. Гэта вельмі хутка для такой цяжкай рамнай махіны. А яшчэ ў яго ёсць два каляровыя дысплеі і паўнавартаснае спальнае месца пад сядзеннямі задніх пасажыраў!

Вось варыянт таннейшы, прычым больш чым у 10 разоў таннейшы! Cadillac Seville IV 1996 года прадаецца за 2999 даляраў.

4,5-літровы матор, скрынка - «аўтамат», скураны салон і вялікая для гэтага часу колькасць опцый. Але галоўнае - за невялікія грошы можна ўзяць аўтамабіль з маторам V8. Мяркуючы з шыльдаў STS, магутнасць складае аж 305 к. с.

Цікавы і не часты на нашых дарогах красовер Chevrolet Equinox. Машына 2018 года выпуску прадаецца ў нашай базе за 21.490 даляраў.

Вельмі шмат месца ў салоне, вялікі багажнік і шырокі спіс абсталявання, ад камер кругавога агляду да адаптыўнага круіз-кантролю. Але пры гэтым матор 1.5 магутнасцю 170 к. с.

Кабрыялет Chrysler LeBaron - вельмі рэдкі асобнік для Беларусі. Асобнік 1989 года прапануецца за 6000 даляраў.

Па фота бачна, што салон знаходзіцца ў добрым стане і радуе наяўнасцю «роднай» аўдыёсістэмы. Матор 3-літровы, «аўтамат» - класіка жанру.

Аўтамабільная Амерыка неймаверная без маслкараў. У нашых аб'явах нядаўна з'явіўся Dodge Challenger за 24.500 даляраў. Аўтамабіль прадаецца ў Воршы. Матор 3,6-літровы, аўтаматычная скрынка перадач.

Машына 2010 года выпуску прыгнаная з ЗША сёлета. Паказана, што прабег складае ўсяго 60.000 км і ён «родны». Мяркуючы з усяго, чырвоныя палосы на кузаве не завадскія, але глядзіцца аўтамабіль стыльна.

Lincoln MKC - не блытаць з касмічнай станцыяй. З космасам гэтую мадэль родніць хіба што касмічны дызайн.

Аўтамабіль пабудаваны на платформе Ford Kuga другога пакалення. У Пінск з Амерыкі занесла адзін з такіх асобнікаў. Машына 2016 года выпуску прадаецца за 24.900 даляраў, прабег - 115.000 кіламетраў.

Журналісты заканчваюць падборку адным з самых дарагіх аўтамабіляў з ЗША - Lincoln Continental VIII 1977 года выпуску за 84.000 даляраў.

У аб'яве аб продажы ўказана, што ён адзіны ў Беларусі і Расеі. «Гэта абмежаваная серыя дызайнерскага дома Cartier. Рэдкі аўтамабіль, усяго зроблена прыблізна 50 асобнікаў Mark V у кузаве кабрыялет (а ўлічваючы дызайнерскае выкананне Cartier, магчыма, што ён такі адзіны). Калекцыйны асобнік. Выдатны стан, поўны арыгінал, усё працуе, прабег 17000 міль».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках