19 красавiка 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы аднавіліся пратэсты «жоўтых камізэлек»

3
У Парыжы аднавіліся пратэсты «жоўтых камізэлек»

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што гэта добра, калі людзі выказваюць сваё меркаванне.

Дзясяткі дэманстрантаў былі затрыманыя ў Парыжы падчас антыўрадавай акцыі пратэсту руху «жоўтых камізэлек», паведамляе «Европейская правда».

Паводле інфармацыі паліцыі Парыжа, на гэты момант затрыманыя 106 мітынгоўцаў, а таксама аштрафаваныя, прынамсі, 104 чалавекі.

У французскай сталіцы сёння на вуліцы выйшлі блізу 7000 паліцыянтаў, улады асцерагаюцца, што «жоўтыя камізэлькі» могуць зладзіць бойкі з удзельнікамі маршу супраць змены клімату.

Паводле інфармацыі тэлеканала BFM, паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць групы дэманстрантаў, якія рухаліся на акцыю пратэсту на Елісейскія палі.

Суботнія пратэсты праходзяць у штогадовы Дзень спадчыны Францыі, калі вядомыя памятныя мясціны адкрываюць свае дзверы для публікі.

У пятніцу прэзідэнт Эмануэль Макрон сказаў, што гэта добра, калі людзі могуць выказаць сваё меркаванне, але папрасіў, каб пратэсты праходзілі «спакойна».

Рух «жоўтых камізэлек» пачаўся ў лістападзе мінулага года ў сувязі з ростам коштаў паліва, які перарос у штотыднёвыя пратэсты, што доўжыліся да вясны.

Пратэсты заахвоцілі Макрона правесці рэформы, а менавіта - знізіць падаткі і больш дэцэнтралізаваць урад.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках