18 красавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Карэлічаў жорстка адказалі на «вохі» і «ахі» Лукашэнкі

13
Жыхары Карэлічаў жорстка адказалі на «вохі» і «ахі» Лукашэнкі

Не да «гонару» за лёгкую прамысловасць, калі ў цябе заробак меншы за $150.

Выступаючы перад работнікамі «Карэлічы-Лён», Лукашэнка прызнаў, што беларусы дагэтуль не навучыліся быць прадаўцамі ўласнай прадукцыі. Свае словы ён падмацаваў гісторыяй пра тое, як ён падарыў жонцы амерыканскага прэзідэнта Меланіі Трамп льняную тканіну:

- Яны ахкаюць і вохкаюць. Пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта сведчыць пра тое, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар. Прыйдзецца вучыць тых, хто павінен гэтым займацца.

Словы Лукашэнкі працаўнікі прадпрыемства сустрэлі ўсмешкамі. Але ці доўгай будзе іх радасць? Карэліцкі раён - датацыйны. Сярэдні заробак тут адзін з самых нізкіх у вобласці.

- Працаваць з пасёлка ездзяць у калгасы, таму што рабіць у гэтым райцэнтры няма чаго, - распавядаюць мясцовыя жыхары. Працуюць шафёрамі, механізатарамі, даяркамі, свінаркамі. Тыя, хто хоча жыць у дастатку, ездзяць на заробкі ў Расею, - распавядалі год назад «Салідарнасці» мясцовыя жыхары.

Моладзь пасля атрымання дыплома, як правіла, дадому вяртацца не спяшаецца.

А вось што пачулі ў Карэлічах напярэдадні прыезду кіраўніка карэспандэнты партала tut.by:

- У ЖКГ лепш атрымліваюць, напрыклад, але ўсё залежыць ад таго, кім ты працуеш, вядома. У нас тут цяжка з усім. Няма прадпрымальнікаў амаль, работы таксама няма. Шмат хто з'язджае - хто ў Польшчу, хто па Еўропе дальнабойшчыкамі, хто ў Менск ці ў Горадню пацягнуўся. У нас жа з кожным годам насельніцтва ўсё менш і менш. Каб тысяч шэсць набралася народу... Колькі людзі ў нас атрымліваюць? Ну 300-400 рублёў, можа быць 500.

Наўрад ці сённяшняя няпростая сітуацыя ў Карэліцкім раёне характэрная толькі для гэтага рэгіёну. Падобныя апавяданні можна пачуць практычна ўсюды ў беларускай правінцыі.

І віной таму, што жыхарам глыбінкі сёння не да вохаў і ахаў пары Трампа тое, што краіна знаходзіцца ў ручным кіраванні ўжо чвэрць стагоддзя. Складана навучыцца прадаваць свой тавар, калі за цябе ўвесь час нехта вырашае: якое насенне пасеяць, дзе купіць прэс, калі прыбраць кукурузу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках