19 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плошча»: Гурт Eizva запісаў натхняльную песню

3
«Плошча»: Гурт Eizva запісаў натхняльную песню

Стваральнікі «Гімна Вейшнорыі» адказалі на планы па «інтэграцыі» Беларусі і РФ.

Гурт Eizva запісаў новую песню «Плошча», паведаміў карэспандэнт Charter97.org з Менска. У інтэрв'ю музыкі распавялі, пра што гэтая песня і чаму яна здольная натхніць «воінаў-берсеркаў», гатовых абараняць Беларусь.

- Гурт Eizva шырокаму колу вядомы перш за ўсё як стваральнік «Гімна Вейшнорыі». Чаму зараз «Плошча»?

- Кажуць, у снежні плануецца так званая «паглыбленая інтэграцыя» з Расеяй. Незадаволеных шмат, магчымыя масавыя пратэсты. Тое, што ў Беларусі называецца «Плошча».

Гэты трэк можа натхніць, пад яго добра збірацца на масавую акцыю пратэсту і ісці туды, уключыўшы музыку ў навушніках. Увогуле мы заўважылі, што сярод «змагарскай» музыкі плачу шмат, рамантыкі шмат, а вось такой канкрэтнай музыкі, якая б нават, калі можна так сказаць, «замбавала» па-добраму, як старажытных воінаў-берсеркаў, якія ішлі ў бой , - вось такой музыкі няма. Рытміка і наступальнасць у гэтым трэку спрыяе такому.

Акрамя таго, у нас так склалася, што ўжо чацвёрты год мы выдаём па трэку - кожны год, у канкрэтны час - на восеньскае раўнадзенства. І прысвячаем выхад кожнага трэка канкрэтнаму святу - Дню адзінства балтаў, якое святкуецца на дзяржаўным узроўні ў Літве і Латвіі, а ў Беларусі - на ўзроўні энтузіястаў, якія штогод 22-га верасня, а 8 гадзіне вечара запальваюць вогнішчы на пагорках і гарадзішчах. Нам падабаецца гэтае свята, яно нас натхняе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках