20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпцяне рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць прэзідэнта

Егіпцяне рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць прэзідэнта

Ініцыятар мітынгаў - бізнэсовец Мухамед Алі.

Улады Егіпта ўзмацнілі патруляванне плошчы Тахрыр у Каіры і цэнтральных вуліц і плошчаў у іншых гарадах пасля масавых пратэстаў з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта краіны Абдэля Фатаха ас-Сісі, якія прайшлі ў краіне ў ноч на 21 верасня, паведамляе dw.com.

Прычынай масавага павелічэння паліцыі стала жаданне прадухіліць новыя дэманстрацыі, паказвае ў нядзелю, 22 верасня, інфармагенцтва AFP. Тым часам ініцыятар пятнічнага пратэсту - уцякач у Гішпанію бізнэсовец егіпецкага паходжання Мухамед Алі - заклікаў егіпцян выйсці на паўторныя дэманстрацыі праз тыдзень, 27 верасня, і заняць цэнтральныя плошчы гарадоў краіны.

Падставай для масавых пратэстаў, якія прайшлі вечарам у пятніцу ў Каіры, Александрыі, Суэце і Эль-Мансура, сталі апублікаваныя Мухамедам Алі ў сацыяльных сетках Facebook відэазапісы з карупцыйнымі абвінавачваннямі ў адрас прэзідэнта Егіпта і кіраўніцтва нацыянальнага войска. Між іншым, Алі сцвярджаў, што дзякуючы свайму бізнэсу ён стаў сведкам маштабнага злоўжывання дзяржаўнымі сродкамі пры будаўніцтве раскошных гатэляў, прэзідэнцкіх палацаў і магілы для маці ас-Сісі, якая памерла ў 2014 годзе.

Падаўленне пратэстаў у Егіпце

Паводле інфармацыі агенцтва AFP, падчас разгону пратэстаў у пятніцу паліцыя затрымала як мінімум 74 чалавекі. У Каіры і Суэцы супраць дэманстрантаў быў выкарыстаны слезацечны газ. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch раскрытыкавала дзеянні паліцыі, заклікаўшы ўлады Егіпта забяспечыць грамадзянам права на мірны пратэст і адпусціць затрыманых дэманстрантаў.

Антыўрадавыя пратэсты праходзяць у Егіпце не часта. Паводле інфармацыі агенцтва AFP, за апошнія гады ў краіне былі затрыманыя тысячы праціўнікаў урада, а таксама блогераў і актывістаў, якія выступалі з крытыкай афіцыйных уладаў. Са слоў прэзідэнта Егіпта Абдэля Фаттаха ас-Сісі, бяспеку і стабільнасць у краіне з'яўляюцца адметнымі прыкметамі перыяду яго кіравання. У той жа час у Егіпце расце незадаволенасць росту коштамі. Паводле звестак, апублікаваных уладамі Егіпта ў ліпені 2019 года, практычна кожны трэці жыхар краіны жыве за мяжой беднасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках