24 красавiка 2024, Серада, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марат Гаравы: Мне трэба было працягнуць справу Зянона Пазняка

2
Марат Гаравы: Мне трэба было працягнуць справу Зянона Пазняка

Гісторык распавёў пра «другое адкрыццё» нацыянальнай памяці.

Гісторык і журналіст Марат Гаравы адкрыў Курапаты - фабрыку смерці НКВД - па-новаму. Яго кніга «НКВД забіваў у Курапатах» - працяг звестак Зянона Пазняка пра тэрор супраць нашага народа, учынены НКВД у 30-40-я гады.

«Зянон Пазьняк адкрыў Курапаты. Ён першаадкрывальнік. Ён даказаў, што НКВД забіваў. Даказаў. А мне трэба было працягнуць, паказаць - як гэта было, як працавала гэтая фабрыка смерці», - сказаў Марат Гаравы «Радыё Рацыя».

Са слоў Марата Гаравога, не можа быць моцнай дзяржава, дзе выкасілі лепшых людзей - падмурак нацыі.

«І таму такая краіна, на першым крутым павароце - плясь і няма. Таму што грунт высеклі. А яны пачалі: гэта зрабіла Амерыка, там яшчэ хтосьці... Гэта смешна. Як можа існаваць дзяржава, калі яна грунт знішчыла свой?», - мяркуе гісторык.

Паводле звестак Зянона Пазняка, у Курапатах расстраляна ад 250 да 500 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках