23 красавiка 2024, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі праходзяць масавыя экалагічныя пратэсты

У Расеі праходзяць масавыя экалагічныя пратэсты
Фото:RFL/RL

Акцыі ахапілі дзясяткі гарадоў краіны.

У Расеі сёння праходзіць Адзіны дзень экапратэсту. Пікеты і мітынгі заяўлены больш чым у 20 гарадах і пасёлках. Больш за 10 акцый пройдуць у розных населеных пунктах Архангельскай вобласці, дзе актывісты пратэстуюць супраць збудавання буйнога смеццевага палігона на станцыі Шыес, паведамляе «Радио Свобода».

У Архангельску дзве тысячы чалавек выйшлі на мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў Шыесе, паведамляе тэлеграм-канал «Протесты в мире».

У Маскве мітынг у рамках дня экапратэсту прайшоў напярэдадні ў парку Сакольнікі. Выступілі актывісты экалагічных арганізацый і кіраўнік арганізацыі «За правы чалавека» Леў Панамароў, які выказаў надзею на стварэнне ў Расеі «вялікага грамадзянскага экалагічнага руху».

Таксама ў суботу акцыі экапратэсту прайшлі ў Новасібірску, Уладзівастоку і шэрагу іншых гарадоў Сібіры і Далёкага Усходу.

Салідарнасць з пратэстоўцамі ў Шыесе - адна з галоўных тэм усерасейскага пратэсту, які таксама прымеркаваны да так званага Сусветнага кліматычнага страйку, які прайшоў у пятніцу. Мільёны людзей, галоўным чынам студэнтаў і школьнікаў, у розных краінах свету выйшлі на вуліцы, патрабуючы ад урадаў рашучых мер па барацьбе са зменамі клімату. Найбольш масавы характар пратэсты насілі ў ЗША, дзе ў іх удзельнічала і стваральніца руху «кліматычных забастовак», шведская школьніца Грэта Тунберг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках