19 красавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі апавялі, чым можна замяніць АЭС у Астраўцы

3
Менчукі апавялі, чым можна замяніць АЭС у Астраўцы

Атамнай бомбе запаволенага дзеяння ёсць альтэрнатыва.

Якая менавіта – пра гэта кажуць жыхары Менска, якія прыходзяць на пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў, паведамляе прэс-служба кампаніі.

– Я мяркую, што АЭС не патрэбная была. Можна будаваць гідраэлектрастанцыі – у нас дастаткова рэк для гэтага. Астравецкая АЭС сябе не апраўдае ніколі. Тым больш, Гарадзенская вобласць была самай чыстай. Цяпер гэта пад пытаннем, – кажа адна з мянчанак, якая паставіла подпіс за прадстаўніка «Еўрапейскай Беларусі».

– Атамная электрастанцыя не патрэбная краіне. Можна будаваць ветраныя электрастанцыі – яны абышліся б нашмат танней, – мяркуе яшчэ адна жыхарка сталіцы.

Нагадаем, пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» для збору подпісаў праходзяць у цэнтры Менска штодня з 12-й да 19-й. Актывісты і валанцёры збіраюць подпісы каля крамаў ЦУМ і ГУМ, а таксама ля ўваходу ў Парк Горкага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках